21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стасункi з вялiкiм патэнцыялам

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стасункi з вялiкiм патэнцыялам

На наступнай сесii ў беларускiм парламенце плануецца стварыць групу па супрацоўнiцтве з Харватыяй.

— Мы разглядаем Харватыю як перспектыўнага партнёра Беларусi ў Балканскiм рэгiёне, — падкрэслiў Уладзiмiр Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнiкоў, падчас сустрэчы з Нябойшам Кахаровiчам, паслом Харватыi ў Беларусi (па сумяшчальнiцтве). Спiкер адзначыў зацiкаўленасць беларускага боку ў развiццi ўзаемавыгадных стасункаў з Харватыяй. Тым больш што, на думку палiтыка, ёсць усе падставы развiваць гэтыя стасункi — гандлёва-эканамiчныя, палiтычныя, у сферы культуры, адукацыi, спорту, турызму. Важным складальнiкам з'яўляецца i мiжпарламенцкi дыялог — не толькi ў двухбаковым фармаце, але i ў мiжнародных арганiзацыях.

Група па супрацоўнiцтве з Беларуссю ўжо створана ў Саборы (парламенце Харватыi). У Нацыянальным сходзе аналагiчнай групы пакуль няма, аднак Уладзiмiр Андрэйчанка запэўнiў, што ў самы блiзкi час, лiтаральна на восеньскай сесii (яна пачынаецца 2 кастрычнiка) "мы вернемся да гэтага пытання i таксама створым такую групу".

Нябойша Кахаровiч зрабiў акцэнт на тым, што Беларусь — вельмi цiкавая краiна з вялiкiм патэнцыялам. Паводле слоў пасла, такую пазiцыю падзяляюць i харвацкiя iнвестары. Дыпламат паведамiў, што на працягу гэтага года плануецца падпiсаць два пагадненнi, якiя паспрыяюць рабоце харвацкiх iнвестараў у Беларусi. Карацей, планаў багата, i патэнцыял у стасункаў памiж двума славянскiмi народамi вялiкi.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На наступнай сесii ў беларускiм парламенце плануецца стварыць групу па супрацоўнiцтве з Харватыяй. — Мы разглядаем Харватыю як перспектыўнага партнёр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика