У Беларусi будуць уручацца 5 прэмiй Прэзiдэнта "За духоўнае адраджэнне" i 10 спецыяльных п
У Беларусi будуць уручацца 5 прэмiй Прэзiдэнта "За духоўнае адраджэнне" i 10 спецыяльных прэмiй дзеячам культуры i мастацтва
Рашэннем кiраўнiка дзяржавы заснаваны 5 прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i 10 спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва ў памеры 350 базавых велiчынь кожная. Адпаведны ўказ № 384 Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 16 лiпеня. Згодна з указам прэмiя "За духоўнае адраджэнне" прысуджаецца штогод за выдатныя творы лiтаратуры i мастацтва i (або) актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае зберажэнню i прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцяў i мастацка-маральных традыцый, iдэй чалавекалюбства, дабрачыннасцi i мiласэрнасцi. Таксама кіраўнік дзяржавы ўнёс змяненні ў склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 16 ліпеня. Старшынёй савета назначаны намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, заслужаны артыст Беларусі Генадзь Давыдзька, яго намеснікам — першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэннем кiраўнiка дзяржавы заснаваны 5 прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i 10 спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэ |
|