21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi пойдзе Беларусь брытанскiм шляхам?

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi пойдзе Беларусь брытанскiм шляхам? Як ужо пiсала "Звязда", у Вялiкабрытанii падрыхтаваны законапраект, што мае на мэце скасаваць гранiчны ўзрост выхаду на пенсiю, якi сёння вызначаны ў 65 гадоў. Такiм чынам, фактычна прапануецца лiквiдаваць само паняцце "пенсiйнага ўзросту" — грамадзяне Злучанага Каралеўства змогуць працаваць столькi, колькi палiчаць патрэбным, пакуль спраўляюцца са сваiмi абавязкамi.

— Праект, што прапанаваны урадам Вялiкабрытанii, сапраўды цiкавы, i падобную прапанову варта разглядаць як адзiн з крокаў па вырашэннi цяперашнiх пенсiйных праблем гэтай краiны, — адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнiк аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Пагонышава. — Прычым варта заўважыць: дэмаграфiчнае пытанне з'яўляецца актуальным i для Беларусi, дастаткова сказаць, што колькасць пенсiянераў у нашай краiне ўжо даўно перавысiла колькасць як школьнiкаў, так i дзяцей i падлеткаў да 18 гадоў у цэлым: амаль на 2,5 мiльёна атрымальнiкаў пенсiй ў нас прыпадае ўсяго крыху больш за мiльён вучняў школ i каля 1,9 мiльёна — асобаў да 18-гадовага ўзросту. Адпаведна, мы таксама маем намер разгледзець дадатковыя магчымасцi стымулявання больш позняга выхаду на пенсiю. Аднак цi пойдзе Беларусь менавiта "брытанскiм" шляхам у будучынi, асабiста я меркаваць не буду — як кажуць, тут ёсць розныя варыянты.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо пiсала "Звязда", у Вялiкабрытанii падрыхтаваны законапраект, што мае на мэце скасаваць гранiчны ўзрост выхаду на пенсiю, якi сёння вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика