Трое дзяцей патанулi на гэтым тыднi
Трое дзяцей патанулi на гэтым тыднi
16 лiпеня ўдзень у Магiлёве ў вадаёме на Гомельскай шашы патануў хлопчык. Вучню 8-га класа адной з магiлёўскiх школ было 13 гадоў. Кампанiя хлопчыкаў купалася ў невялiкiм кар'еры, калi тры з iх сталi клiкаць на дапамогу. Самы старэйшы i моцны хлопец кiнуўся ратаваць малодшых, але паспеў выцягнуць толькi двух. На гэтым тыднi ў Магiлёўскай вобласцi гэта ўжо трэцi трагiчны выпадак, калi ў вадзе гiнуць дзецi. 13 лiпеня, у панядзелак, у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна два мясцовыя падлеткi адправiлiся купацца ў закiнуты басейн. Нечакана адзiн з iх, вучань 8-га класа адной з бабруйскiх школ, стаў тануць. Прыяцель кiнуўся на дапамогу i ўрэшце выцягнуў яго, але хлопчык ужо не дыхаў. 15 лiпеня трагiчнае здарэнне адбылося ўдзень на возеры ў вёсцы Андраны Мсцiслаўскага раёна. Дзве дзяўчынкi з вёскi Доўгавiчы, 1996 i 1995 гадоў нараджэння, трапiлi на возеры ў бяду. Адна сяброўка ўмела плаваць, а другая — не. Яны ўдзвюх звалiлiся з кладкi ў возера. Месца, дзе адбылося трагiчнае здарэнне, не было абсталявана для купання. На дапамогу прыйшла кампанiя, якая непадалёк адпачывала. Старэйшую дзяўчынку ўдалося выцягнуць з вады жывую: яна была дастаўлена ў Мсцiслаўскую цэнтральную раённую бальнiцу ў стане пасля ўтаплення. Пакуль пацыентка знаходзiцца яшчэ ў рэанiмацыi, яе стан медыкi ацэньваюць як сярэдняй цяжкасцi. Яе сяброўка патанула. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лiпеня ўдзень у Магiлёве ў вадаёме на Гомельскай шашы патануў хлопчык. Вучню 8-га класа адной з магiлёўскiх школ было 13 гадоў. Кампанiя хлопчыкаў |
|