«Школа для Колi» аказалася засакрэчаным аб’ектамДля карэспандэнтаў недзяржаўнай інтэрнет-газеты «Салідарнасць» школа ў Астрашыцкім гарадку, што пад Мінскам, аказалася «закрытым аб’ектам», — паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Журналісты спрабавалі праверыць інфармацыю пра тое, што ў гэтай школе, якая зараз рамантуецца, магчыма, будзе вучыцца Коля Лукашэнка. (Побач месціцца прэзідэнцкая рэзідэнцыя «Азёрны».) 29 ліпеня Алена Якжык і Настасся Зелянкова па заданні рэдакцыі накіраваліся ў Астрашыцкі гарадок. Як распавяла ў гутарцы з прэс-службай БАЖ А. Якжык, у школе зараз сапраўды адбываецца зайздросная для сельскіх школ рэканструкцыя: Але дырэктарка школы, высветліўшы, што журналісткі прадстаўляюць недзяржаўнае выданне, настойліва папрасіла іх пакінуць тэрыторыю навучальнай установы і забараніла фатаграфаваць. Яна заявіла, што гэта закрыты аб’ект, і журналістам трэба было загадзя ўзгадніць свой візіт з мясцовым выканкамам. Назваць сябе дырэктарка катэгарычна адмовілася. «Ніякай інфармацыі атрымаць не ўдалося, нягледзячы на тое, што на той момант у школе прысутнічалі, акрамя дырэктаркі, яе намеснік і прадстаўнік раённага аддзелу адукацыі. Яны зацята не адказвалі на нашыя пытанні, настойліва выправадзілі з памяшкання і суправаджалі ледзьве не да машыны. Паразмаўляць з будаўнікамі, якія ладзяць рамонт, таксама не дазволілі. Нейкая нездаровая сакрэтнасць вакол рамонту звычайнай школы», — кажа Алена Якжык. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для карэспандэнтаў недзяржаўнай інтэрнет-газеты «Салідарнасць» школа ў Астрашыцкім гарадку, што пад Мінскам, аказалася «закрытым аб’ектам», — паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». |
|