Нямецкi шукальнiк скарбаў знайшоў затанулы пiрацкi карабель з золатам
Нямецкi шукальнiк скарбаў знайшоў затанулы пiрацкi карабель з золатам
Клаўс Кеплер, 70-гадовы нямецкi паляўнiчы на скарбы, знайшоў ля берагоў Інданезii затанулае пiрацкае судна Forbes з грузам золата, срэбра, каштоўных камянёў, крышталю i кiтайскага фарфору дынастыi Мiн, перадаюць iнфармагенцтвы. Агульная вага скарбу складае каля паўтары тоны, а яго кошт, паводле розных звестак, вагаецца ад 7 млн да 10 млн еўра. Палову гэтай сумы Кеплер павiнен аддаць iнданезiйскаму ўраду. Пры гэтым на пошукi затанулага карабля Клаўс Кеплер i яго кампаньён з Дрэздэна Марцiн Венцэль патрацiлi каля 3 млн еўра. Адзiн толькi пад'ём судна абышоўся ў 600 тыс. еўра. Брытанскае каперскае судна Forbes патанула ў 1806 годзе, наляцеўшы на рыф Мампанга памiж Барнеа i Суматрай. Капiтану Фрэзеру Сiнклеру i камандзе ўдалося выратавацца, аднак скарб патануў. Акрамя каштоўнасцяў на караблi былi знойдзены 400 бутэлек вiна. Клаўс Кеплер з'яўляецца самым паспяховым шукальнiкам скарбаў Германii. Свой першы карабель — рымскую галеру 34 года да н.э. з 1500 амфарамi на борце — ён знайшоў у 20 гадоў. Пасля гэтага Кеплер стаў прафесiйна займацца пошукамi скарбаў. Разам са сваёй камандай яму, у прыватнасцi, удалося знайсцi галандскае судна Waterdrinker, на борце якога знаходзiлася 30 т серабра ў злiтках, 200 тыс. залатых i сярэбраных манет, а таксама мармуровы конь пад залатым сядлом. Кошт знаходкi склаў 25 млн еўра. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клаўс Кеплер, 70-гадовы нямецкi паляўнiчы на скарбы, знайшоў ля берагоў Інданезii затанулае пiрацкае судна Forbes з грузам золата, срэбра, каштоўных к
|
|