21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таямнiцы Слуцкiх Афiнаў

12.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таямнiцы Слуцкiх Афiнаў

Рыштаваннi Бацькаўшчыны

У найстарэйшай школе Беларусi Колас упершыню прачытаў "Новую зямлю"

луцкая гiмназiя мае вельмi даўнюю гiсторыю: мяркуйце самi — грамату аб яе заснаваннi Януш Радзiвiл падпiсаў 20 мая 1617 года. Атрымлiваецца, што праз пэўны час яна адзначыць чатыры стагоддзi! На постсавецкай прасторы старэйшы за Слуцкую гiмназiю толькi Вiльнюскi ўнiверсiтэт. А ў Беларусi гэтай навучальнай установе па ўзросце проста няма роўных. Чым не цудоўная падстава сюды завiтаць?

 

У Новым горадзе,
на Зарэччы

Месца для будаўнiцтва школы было абрана вельмi прыгожае. Калiсьцi лiтаральна праз дарогу ад гэтай навучальнай установы быў маляўнiчы княжацкi парк. Над рэчкай пасадзiлi сад, дзе ўзвялi дом для настаўнiкаў. Вядома, што першы будынак гiмназii быў драўляным. Нямецкi гiсторык Дальтон вельмi высока ацэньваў вопыт беларускiх сялян, якiя здолелi стварыць такую прыгажосць.

— Дакладна вядома, што гiмназiя няспынна працавала на працягу трох стагоддзяў — з 1617 па 1917-ы, — заўважае намеснiк дырэктара Слуцкай гiмназii Вера Багдановiч (якая працуе ў навучальнай установе больш чым трыццаць гадоў i прызналася, што ўвесь гэты час пастаянна выпiсвае "Звязду"). — Гэта дакладна вызначыў мясцовы краязнаўца Рыгор Родчанка, якi ў свой час працаваў у архiвах Вiльнi, Прагi, а таксама ў Шчадрынскай бiблiятэцы Санкт-Пецярбурга, дзе адшукаў патрэбныя матэрыялы. А вось пра перыяд дзейнасцi з 1917 па 1944 год нiякiх звестак не засталося. Падчас вайны архiў Слуцка згарэў, можа там былi якiя цiкавыя паперы?

 
Слуцкая гiмназiя ва ўсе часы славiлася сваiмi добрымi настаўнiкамi i слыннымi выпускнiкамi. Цiкава, што сусветна вядомая школа Яна Амоса Каменскага заснавана на 11 гадоў пазней. Таму, верагодна, знакамiтаму педагогу было што пераняць i ў сваiх слуцкiх калег. Нездарма ж гiмназiю з павагай называлi "Слуцкiмi Афiнамi". Гэта сапраўды сведчанне высокага ўзроўню, павагi да навучальнай установы. "Мы ганарымся, што мы "радзiвiлаўцы", — кажа Вера Багдановiч.

Даследчыкi сцвярджаюць, што ўтрымлiвалася школа за кошт прыбытку з маёнткаў Прошчыцы, Балгавiчы i Мялешкавiчы, даходы ад якiх ахвяраваў для патрэбаў навучальнай установы слуцкi князь. Пэўныя сродкi паступалi i ад Вiленскага рэфарматарскага сiнода. У першыя гады працы ў школе займалiся па розных звестках 40—80 вучняў.

— Навучанне было платнае, аднак, калi сялянскiя дзеткi былi разумныя i да навукi iмкнулiся, то паны iм дапамагалi, — адзначае Вера Багдановiч. — Так што калi ў чалавека былi здольнасцi, то ён мог атрымаць добрую адукацыю. Пры школе быў iнтэрнат для, кажучы сучаснымi словамi, маламаёмных вучняў, якiя атрымлiвалi бясплатнае харчаванне i кватэру.

Цэнтр перамясцiўся

На працягу XVII—XVIII стагоддзяў курс навучання ў гiмназii змяняўся з 10 да 8, а таксама 6 класаў. Спосаб выкладання ўжываўся класны, а не прадметны — на кожны клас адзiн настаўнiк. Цiкавы пералiк прадметаў, якiя ў той час выкладалiся ў гiмназii: Закон Божы, польская, лацiнская, грэчаская, нямецкая мовы, а таксама этыка, рыторыка, гiсторыя, матэматыка i заканадаўства. Якаў Парэцкi адшукаў у Ленiнградзе "Статут Слуцкай школы", якi быў выдадзены ў 1628 годзе ў Любчы. На падставе гэтай крынiцы спецыялiст пераканаўча паказаў, што ў пачатку XVII стагоддзя цэнтр гуманiстычнай педагагiчнай думкi па сутнасцi перамясцiўся з Заходняй Еўропы ў Слуцк. Напэўна, такое сцвярджэнне — не перабольшванне. Нездарма ж з'явiлася назва "Слуцкiя Афiны".

У 1829 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага будынка гiмназii. Работы расцягнулiся ажно да 1840 г. — па сучасных мерках сапраўдны даўгабуд. Такiя вялiкiя тэрмiны тлумачацца проста — не хапала сродкаў. Той будынак захаваўся i да нашых часоў. Дарэчы, нягледзячы на пэўныя праблемы, стан яго даволi добры. У новым будынку, якi ўзвялi ў 1980-м, з'яўлялiся трэшчыны, а стары нiколькi не скараецца перад часам. Цiкава, што менавiта на гэтым месцы гiмназiя знаходзiцца з 1617 года.

— Неяк раней прыязджала польская дэлегацыя, — кажа Вера Багдановiч, — у яе склад уваходзiлi i архiтэктары, якiя належным чынам ацанiлi ўнiкальнасць пабудовы. Спецыялiсты прыйшлi да высновы, што падмурак даволi даўнi — мабыць нават XVII стагоддзя. Падобныя арыгiнальныя тэхналогii выкарыстоўвалiся ў гэты час.

У сярэдзiне 1980-х прапаноўвалася зрабiць рэстаўрацыю будынка гiмназii за даволi невялiкую для такой справы суму — пяць тысяч долараў. Але варыянт не быў ўхвалены i дасюль размоў наконт правядзення адпаведных работ не ўздымаецца. Раней на будынку вiсела шыльда "помнiк архiтэктуры", i спецыялiсты жорстка адсочвалi ўтрыманне рарытэта ў належным стане. Нават колер не дазвалялася змяняць: як узгадвае Вера Багдановiч, у радзiвiлаўскiя часы гiмназiя была белая, а яе пафарбавалi ў ярка-ружовы колер, за што атрымалi папярэджанне. А цяпер спецыяльнага статусу будынак не мае. Знайшлi грошы на правядзенне добрага рамонту ўнутры, пры гэтым захавалi ўсю арыгiнальную планiроўку. Праўда, пачалiся праблемы з дахам — пачаў падцякаць. Магчыма, свой уплыў зрабiлi "старыя раны" — у 1944-м, калi вызваляўся Слуцк, будынак быў моцна пашкоджаны бомбай. А флiгель, якi знаходзiўся побач (дарэчы, там калiсьцi сядзеў палiцэйскi i назiраў за паводзiнамi гiмназiстаў, якiх за парушэннi секлi ў спецыяльным пакоi) i ствараў разам з будынкам гiмназii агульны арыгiнальны архiтэктурны ансамбль, разбiлi ўшчэнт...

Калi брацца —
то ўсёй талакой

На ўспамiн пра Вялiкую Айчынную ў двары гiмназii — помнiк вучням i настаўнiкам, якiя загiнулi падчас вайны. Вера Багдановiч узгадвала, што адзiн з класаў выпуску 1941 года ў пасляваенны час шмат разоў збiраўся. Узгадвалi пра тыя жорсткiя гадзiны: нешта грымець пачало, думалi, што навальнiца, а аказалася — вайна. Падчас Вялiкай Айчыннай у гiмназii быў разгорнуты нямецкi шпiталь. Разбураны будынак аднаўлялi з 1944 па 1949-ы. Пасля вучнi разам з настаўнiкамi вярнулiся ў гiстарычны дом.

Разам з Верай Анатольеўнай амаль у лiтаральным сэнсе слова крочым па гiсторыi. Два будынкi праз галерэю злучаюцца памiж сабой, таму для таго, каб трапiць у старажытныя класы, не трэба нават на вулiцу выходзiць. Паказалi нават той самы пакой, у якiм калiсьцi секлi нашкодзiўшых гiмназiстаў. Заходзiм у шыкоўную залу.

— Тут у перспектыве плануем зрабiць музей, якi будзе прысвечаны адукацыi Случчыны, — заўважае Вера Багдановiч. — Шмат у раёне школ з багатай гiсторыяй (i па 100, па 140 гадоў ёсць), дык чаму ж пра iх усiх не расказаць? Але цяпер няма грошай на афармленне экспазiцыi. Рашэнне гэтага пытання, на жаль, пакуль што "ў паветры". Мiж iншым, калiсьцi ў гэтай зале сам Якуб Колас выступаў.

— У 1923 годзе Колас кватараваў у вёсцы Новы Двор. Якраз у гiмназii праводзiлiся курсы для настаўнiкаў беларускай мовы. Iм Пясняр упершыню ў рукапiсе прачытаў сваю паэму "Новая зямля".

Навiна i сапраўды "цягне" на сапраўднае адкрыццё — спалучэнне фактаў вельмi адметнае: Колас, першае чытанне "Новай зямлi". У такiм знакамiтым месцы чаму б не вучыцца. I вучацца — поспехi ў вучняў на ўзроўнi. Як паведамiў намеснiк дырэктара гiмназii Уладзiмiр Яблачкiн, сярэднi бал атэстата ў сёлетнiх тутэйшых выпускнiкоў — каля 9. Цяпер у гiмназii займаецца 679 вучняў. Многiя хочуць сюды патрапiць, але, як заўважыў Уладзiмiр Яблачкiн, "мы жорстка абмежаваны вучэбнымi плошчамi".

Шкада, што ў найстарэйшай навучальнай установы Беларусi ўзнiкаюць цяжкасцi. Зразумела, у кожнага не без гэтага, аднак, на маю думку, тут павiнен быць некалькi iншы падыход.

— Усё ж такi гэта наша гiсторыя, каранi, — уздыхае Вера Багдановiч. — А тут дах цячэ i гэта рэальная пагроза стану такога будынка. У iдэале хацелася б аднавiць увесь архiтэктурны ансамбль, разам з флiгелем. Аднак я разумею, што гэта амаль немагчыма. Можа знойдуцца фундатары — справа ж высакародная i ўсе затраты таго вартыя. Трэба брацца талакой — тады павiнна атрымацца.

А што, магчыма, ужо сапраўды настаў той самы "час збiраць камянi". Хочацца спадзявацца, што i да "Слуцкiх Афiнаў" калiсьцi справа дойдзе.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ. Фота аўтара.

Мiнск — Слуцк — Мiнск.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найстарэйшай школе Беларусi Колас упершыню прачытаў "Новую зямлю" луцкая гiмназiя мае вельмi даўнюю гiсторыю: мяркуйце самi — грамату аб яе заснаваннi Януш Радзiвiл падпiсаў 20 мая 1617 года. Атрымлiваецца, што праз пэўны час яна адзначыць чатыры стагоддзi! На постсавецкай прасторы старэйшы за Слуцкую гiмназiю толькi Вiльнюскi ўнiверсiтэт. А ў Беларусi гэтай навучальнай установе па ўзросце проста няма роўных. Чым не цудоўная падстава сюды завiтаць?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика