ЗВЯЗДА выкрывае гультайства кiраўнiка педвучэльнi i выпраўляе камсамольцаў у адмыслова стратэгiчны пераход...ЗВЯЗДА выкрывае гультайства кiраўнiка педвучэльнi i выпраўляе камсамольцаў у адмыслова стратэгiчны пераход... Жнiвеньская хронiка на старонках нашай газеты. 10 жнiўня 1937 года. "Мы жадаем дабiцца ў гэтым пераходзе прабывання ў поўнай герметызацыi летам не 40 мiнут, а столькi колькi патрабуецца для абароны нашай радзiмы", — у iншым артыкуле пiша Н. Вiшнеўскi. 11 жнiўня 1937 года. "Нягледзячы на тое, што да пачатку вучэбнага года асталiся лiчаныя днi, у менскiм педвучылiшчы нiякай падрыхтоўкi яшчэ не пачата. Асноўнае i самае галоўнае — набор у вучылiшча прадстаўлены самацёку. Дырэктар педвучылiшча Хейфiц усёй гэтай работай не кiруе, наогул у педвучэльнi ён бывае толькi гадзiну-дзве i нiякай карысцi. Загадчык гаспадаркi, член партыi Пiнскi, усё яшчэ займаецца размовамi, а фактычна накiроўвае ўсю работу на зрыў падрыхтоўкi да новага вучэбнага". Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ. |