Юшчанка адказаў МядзведзевуПрэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка 13 жнiўня апублiкаваў адкрыты лiст да расiйскага прэзiдэнта Дзмiтрыя Мядзведзева. У пасланнi Юшчанка абвiнавацiў Расiю ў перакладаннi адказнасцi за "сур'ёзныя праблемы" ва ўзаемаадносiнах памiж краiнамi выключна на Кiеў i асудзiў адтэрмiноўку прыезду расiйскага пасла ва Украiну, заявiўшы, што яна не будзе спрыяць канструктыўнаму развiццю адносiнаў. Украiнскi прэзiдэнт назваў "беспадстаўнымi" папрокi ў пастаўках зброi Грузii, адзначыўшы, што ў дачыненнi да Тбiлiсi не дзейнiчаюць нiякiя санкцыi або эмбарга з боку мiжнародных арганiзацый на пастаўкi ўзбраення. Прэзiдэнт Украiны папракнуў расiйскi бок у сiстэматычных парушэннях заканадаўства Украiны i двухбаковых дамоўленасцяў у пытаннях, звязаных са знаходжаннем Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыi Украiны, адзначыўшы, што ўкраiнская канстытуцыя наогул не дапускае размяшчэння замежных ваенных баз на тэрыторыi краiны. Таксама Юшчанка адпрэчыў усе прэтэнзii расiйскага боку, звязаныя з выцясненнем рускай мовы з грамадскага жыцця Украiны, i заявiў, што ў Расii парушаюцца правы ўкраiнскай меншасцi на задавальненне нацыянальна-культурных запатрабаванняў. Адначасова з пасланнем Мядзведзеву быў апублiкаваны зварот Юшчанкi да ўкраiнскага народа. Тэксты двух дакументаў практычна супадаюць. Германiя i Францыя выйшлi з рэцэсii ВУП Германii i Францыi вырас у другiм квартале 2009 года на 0,3 працэнта ў адносiнах да папярэднiх трох месяцаў, паведамляе Blооmbеrg. Тым самым эканомiкi дзвюх вядучых краiн кантынентальнай Еўропы здолелi выйсцi з рэцэсii. Эканамiчны рост у абедзвюх краiнах пераўзышоў чаканнi аналiтыкаў, якiя разлiчвалi на скарачэнне ВУП Германii на 0,3 працэнта, а Францыi — на 0,2 працэнта. |