21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Травы i лекi: саюзнiкi цi ворагi?

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння бiядабаўкi з лекавымi раслiнамi становяцца ўсё больш папулярнымi. Яны прадаюцца без рэцэпта, i мы прапiсваем iх сабе самi, не раячыся з доктарам. Чаму не — гэта ж не "хiмiя", а "траўкi"! Але рэчывы, што ўтрымлiваюцца ў зёлках, — таксама магутная "зброя", як і сінтэтычныя прэпараты. I ўжытыя разам, яны нярэдка могуць выклiкаць непрадбачаныя непрыемныя рэакцыi. Як пазбегнуць гэтага?

 

 

Па-першае, папярэдзьце свайго ўрача аб усiх травах i бiядабаўках, якiя вы прымаеце.

Па-другое, нядрэнна падстрахавацца i пракансультавацца з квалiфiкаваным фiтатэрапеўтам.

Па-трэцяе, пiце лекi i травы ў розны час сутак, каб пазбегнуць "непажаданых сустрэч".

Прымаць,
але не змешваць

Эхiнацыя. Валодае антыбактэрыяльнай i антывiруснай актыўнасцю. Яе выкарыстоўваюць для прафiлактыкi i лячэння ВРЗ i грыпу, для павышэння iмунiтэту.

Валодае антыбактэрыяльнай i антывiруснай актыўнасцю. Яе выкарыстоўваюць для прафiлактыкi i лячэння ВРЗ i грыпу, для павышэння iмунiтэту.

e Не варта прымаць эхiнацыю разам з супрацьгрыбковымi прэпаратамi: спалучэнне таксiчнае для печанi.

e Не пiце эхiнацыю адначасова з лекамi, якiя падаўляюць iмунiтэт: яны нейтралiзуюць дзеянне адно аднаго.

e Эхiнацыя забароненая хворым на аўтаiмунныя захворваннi, туберкулёз i СНIД.

Корань валяр'яну. Папулярны сродак для паляпшэння сну i барацьбы з лёгкiмi i сярэднiмi формамi неўрозаў.

Папулярны сродак для паляпшэння сну i барацьбы з лёгкiмi i сярэднiмi формамi неўрозаў.

e Не варта прымаць прэпараты валяр'янавага кораня разам з iншымi лекамi ад бяссоннiцы i антыдэпрэсантамi: iх заспакаяльнае дзеянне можа падсумавацца з непрадказальнымi наступствамi.

e Валяр'ян i iншыя заспакаяльныя травы не рэкамендуецца прымаць разам з антыгiстамiннымi прэпаратамi.

Гiнкга бiлоба. Гэта раслiна паляпшае капiлярны кровазварот i кровазабеспячэнне мозга, павышае ўвагу i памяць.

Гэта раслiна паляпшае капiлярны кровазварот i кровазабеспячэнне мозга, павышае ўвагу i памяць.

e Прэпараты гiнкга не варта прымаць разам з антыкаагулянтамi (рэчывамi, якiя разрэджваюць кроў): iх сумеснае дзеянне можа прывесцi да празмернага разрэджвання крывi, крывацёку i кровазлiццю.

e Непажаданае спалучэнне гiнкга i прэпаратаў для лячэння дэпрэсii.

Зверабой. У нас зверабой шырока прымяняецца пры самых розных захворваннях, на Захадзе ж лiчыцца, галоўным чынам, сродкам ад дэпрэсii i нервовага напружання i ўваходзiць у склад многiх заспакаяльных прэпаратаў.

У нас зверабой шырока прымяняецца пры самых розных захворваннях, на Захадзе ж лiчыцца, галоўным чынам, сродкам ад дэпрэсii i нервовага напружання i ўваходзiць у склад многiх заспакаяльных прэпаратаў.

e Зверабой не варта прымаць з лекамi, якiя павышаюць святлоадчувальнасць (напрыклад, некаторыя антыбiётыкi): ён можа ўзмацнiць гэты эфект.

e Не варта пiць зверабой, калi вы прымаеце антыдэпрэсанты, што ўплываюць на ўтрыманне сератанiну: эфекты могуць падсумоўвацца.

e Людзям, якiя прымаюць супрацьсутаргавыя прэпараты, не варта пiць зверабой без узгаднення з урачом.

e Паводле звестак апошнiх даследаванняў, зверабой можа знiжаць эфектыўнасць супрацьзачаткавых таблетак, а таксама некаторых сродкаў супраць астмы.

Жэньшэнь. Папулярны сродак для павышэння тонусу.

Папулярны сродак для павышэння тонусу.

e Жэньшэнь садзейнiчае разрэджванню крывi, таму яго нельга прымаць адначасова з сардэчнымi, супрацьгiпертанiчнымi i антыдыябетычнымi сродкамi.

e У спалучэннi з кавай i прэпаратамi кафеiну выклiкае раздражняльнасць.

Пiрэтрум. Выкарыстоўваецца для папярэджвання прыступаў мiгрэнi.

Выкарыстоўваецца для папярэджвання прыступаў мiгрэнi.

e Не варта ўжываць яго да або адразу пасля хiрургiчных аперацый, паколькi гэта можа справакаваць моцны крывацёк.

Лакрычнiк. Корань лакрыцы i сiроп з яго часта прапiсваюць пры прастудзе, ВРВI з кашлем, а таксама пры язвавай хваробе i для палягчэння сiмптомаў менапаўзы.

Корань лакрыцы i сiроп з яго часта прапiсваюць пры прастудзе, ВРВI з кашлем, а таксама пры язвавай хваробе i для палягчэння сiмптомаў менапаўзы.

e Не варта ўжываць лакрыцу, калi вы прымаеце антыдыябетычныя сродкi: яна перашкаджае iх дзеянню.

e Лакрычнiк змяншае запасы калiю ў арганiзме i можа выклiкаць сардэчную арытмiю, асаблiва ў пацыентаў, якiя прымаюць некаторыя кардыяпрэпараты. Таксама не варта спалучаць яго з дыурэтыкамi, паколькi пры гэтым страта калiю рэзка павялiчваецца.

e Лакрычнiк знiжае актыўнасць шчытападобнай залозы, а таму можа спатрэбiцца змяненне дозы лекаў, якiя стабiлiзуюць выпрацоўку яе гармонаў.

e Не прымайце лакрычнiк з гiпатэнзiўнымi прэпаратамi — ён знiжае iх эфектыўнасць.

e Прэпараты лакрычнiку не рэкамендуюцца пры праблемах з ныркамi i мачавым пухiром.

Псiлiум (трыпутнiк блышыны). Шырока выкарыстоўваецца ў якасцi слабiцельнага.

Шырока выкарыстоўваецца ў якасцi слабiцельнага.

e Можа перашкаджаць усмоктванню жалеза, кальцыю, цынку, вiтамiну В12, а таксама некаторых лекаў.

Падрыхтавала
Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння бiядабаўкi з лекавымi раслiнамi становяцца ўсё больш папулярнымi. Яны прадаюцца без рэцэпта, i мы прапiсваем iх сабе самi, не раячыся з доктарам. Чаму не — гэта ж не "хiмiя", а "траўкi"! Але рэчывы, што ўтрымлiваюцца ў зёлках, — таксама магутная "зброя", як і сінтэтычныя прэпараты. I ўжытыя разам, яны нярэдка могуць выклiкаць непрадбачаныя непрыемныя рэакцыi. Як пазбегнуць гэтага?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика