21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бернд Штанге: Харваты нас загналi

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Але трэнер прызнаўся, што ён не зломлены, нягледзячы на канец нашых спадзяванняў на чэмпiянат свету

На пасляматчавай прэс-канферэнцыi апоўначы 12 жнiўня Бернд Штанге быў такi ж афарыстычны i аптымiстычна настроены, як i заўсёды, нягледзячы на пройгрыш сваёй каманды зборнай Харватыi 1:3. Сэнс усяго матчу галоўны трэнер беларусаў падвёў адной фразай "Маленькi сабачка iмкнуўся пакусаць вялiкага, але сёння гэта ў нас не атрымалася". Бернд Штанге меў на ўвазе вялiкую рознiцу ў класе камандаў, адлюстраваную рэйтынгам ФIФА — 10-е месца харватаў супраць нашага 74-га. Калi да паядынку шанцы на другое месца ў групе захоўвалi харваты, беларусы i ўкраiнцы, то пасля гульнi трапiць у фiнал чэмпiянату свету тэарэтычна яшчэ могуць, хоць насамрэч усе разумеюць, што чарговая квалiфiкацыя прайграная

Што б нi казалi балельшчыкi i спецыялiсты, якiя незадаволеныя i кандыцыямi асобных гульцоў, i выкарыстаннем пэўных футбалiстаў на спрэчных пазiцыях, вiдавочным застаецца той факт, што наша каманда саступае ў класе грандам. Адно, у чым не адмовiш нашым футбалiстам — у тым, што бiлiся да апошняга, наколькi дазвалялi ўласныя магчымасцi. Нельга не пагадзiцца са Штанге, што няма сэнсу разважаць пра форму Глеба i Кутузава, калi ўся каманда тэхнiчна i функцыянальна слабейшая за апанента. "На найвышэйшым узроўнi футбола ўсё вырашае якасць. Адны i тыя ж каманды з'яўляюцца лепшымi на працягу дзесяцiгоддзяў. Мы не можам канкурыраваць на гэтым узроўнi," — прызнаўся нямецкi спецыялiст. З'яўленне на пазiцыi левага паўабаронцы Мiкалая Кашэўскага — чарговы камень у агарод эксперыментаў Штанге, але сам трэнер застаўся задаволеным гульцом. "Мы паставiлi Кашэўскага на гэту пазiцыю, бо хацелi яшчэ больш атакуючага футбола. Ён справiўся са сваiм заданнем". Як прызнаўся галоўны трэнер харватаў Славен Бiлiч, якi па ўсiм вiдаць, нядрэнна вывучыў нашу каманду, на месцы Кашэўскага ў складзе нашай зборнай яны чакалi Iгара Стасевiча, а ў абароне рыхтавалiся ўбачыць Iгара Шытава, а ў якасцi нападаючага меркавалi супрацьстаяць Кутузаву. Так што Штанге ўсё ж здолеў здзiвiць супернiка.
 
Адной з няўдач матчу для беларусаў Бернд Штанге назваў праблемы ў абароне: "Там у нас нестабiльна i мы давалi супернiку шмат магчымасцяў. А ўвогуле харваты гулялi так, як мы марым гуляць. Яны стамiлi нас, загналi. На лаўцы запасных у нас няма гульцоў з "Гамбурга" цi "Шальке-04". Не ў форме Глеб i Кутузаў, i наша машына не iдзе..." У той жа час галоўны трэнер беларусаў падкрэслiў, што ён не зломлены: "Вы бачыце, я не ў жалобе, хоць гэта канец нашай кар'еры ў квалiфiкацыi. У нас ёсць стабiльная зборная." Нягледзячы на тое, што капiтан каманды Аляксандр Глеб напярэдаднi гульнi меркаваў, што калi матч харватам будзе прайграны, застанецца нагульваць моладзь, Бернд Штанге запэўнiў, што i Глеб, i Кутузаў будуць гуляць да канца квалiфiкацыйнага адбору. "Супраць Украiны, Харватыi, Англii мы не будзем выпускаць моладзь. З гэтай камандай мы будзем заканчваць гэту квалiфiкацыю i пачынаць наступную. I Глеб, i Кутузаў будуць гуляць далей — гэта iх маральны абавязак перад краiнай". Што ж, балельшчыкам застаецца спадзявацца, што маральны абавязак футбалiсты выканаюць да канца, i наперадзе нас чакаюць перамогi.

Свой наступны матч у гэтым адборачным цыкле беларусы правядуць 5 верасня на выездзе супраць той жа Харватыi. Бернд Штанге разважаў пра гэты матч без аптымiзму: "У мяне няма магчымасцi ўраўняць нашых футбалiстаў у класе з супернiкам. У нас няшмат футбалiстаў гуляе ў камандах мiжнароднага ўзроўню — 1-2. Я абсалютна ўпэўнены, што ў камандзе сабраныя лепшыя на сёння гульцы. Але ў нас вялiкiя праблемы ў абароне — футбалiсты панiкуюць, калi на iх нападаюць, губляюць бачанне гульнi. Нашыя магчымасцi абмежаваныя..."

У той жа дзень, 12 жнiўня, беларуская моладзевая зборная (U-21) на стадыёне ў Маладзечне прымала равеснiкаў з Аўстрыi у межах адбору на чэмпiянат Еўропы-2011. Два галы ў выкананнi Уладзiмiра Юрчанкi i Ягора Фiлiпенкi вырашылi вынiк сустрэчы. Аўстрыйцы змаглi адказаць толькi мячом Байхлера. Наступны адборачны матч наша моладзевая каманда правядзе 9 верасня ў гасцях супраць аднагодкаў з Азербайджана.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але трэнер прызнаўся, што ён не зломлены, нягледзячы на канец нашых спадзяванняў на чэмпiянат свету На пасляматчавай прэс-канферэнцыi апоўначы 12 жнiўня Бернд Штанге быў такi ж афарыстычны i аптымiстычна настроены, як i заўсёды, нягледзячы на пройгрыш сваёй каманды зборнай Харватыi 1:3. Сэнс усяго матчу галоўны трэнер беларусаў падвёў адной фразай "Маленькi сабачка iмкнуўся пакусаць вялiкага, але сёння гэта ў нас не атрымалася". Бернд Штанге меў на ўвазе вялiкую рознiцу ў класе камандаў, адлюстраваную рэйтынгам ФIФА — 10-е месца харватаў супраць нашага 74-га. Калi да паядынку шанцы на другое месца ў групе захоўвалi харваты, беларусы i ўкраiнцы, то пасля гульнi трапiць у фiнал чэмпiянату свету тэарэтычна яшчэ могуць, хоць насамрэч усе разумеюць, што чарговая квалiфiкацыя прайграная
 
Главные новости сегодня
 
Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика