92-гадовы парушальнiк ПДРУвечары 12 жнiўня на сталiчнай вулiцы Я. Коласа маладая жанчына на аўтамабiлi "Фальксваген-Пола" ўчынiла наезд на пешахода. Мужчына пераходзiў дарогу ў нявызначаным для гэтага месцы. Як потым высветлiлася, парушальнiкам аказаўся пенсiянер 1916 года нараджэння! У вынiку ДТЗ 92-гадовы пешаход атрымаў цялесныя пашкоджаннi ў выглядзе чэрапна-мазгавой траўмы лёгкай ступенi i ўдары скроневай вобласцi галавы. Як адзначыў iнспектар аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксей Бруй, у апошнi час у сталiцы пачасцiлiся наезды на састарэлых пешаходаў, якiя пераходзяць праезную частку ў нявызначаных месцах. У асноўным гэта паважаныя людзi — ветэраны працы i Вялiкай Айчыннай вайны. Ул. iнф. |