Памерла настаўніца з Копыльскага раёну, дзе выявілі каранавірус. 21.by

Памерла настаўніца з Копыльскага раёну, дзе выявілі каранавірус

01.04.2020 13:08 — Новости о Коронавирусе |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памерла настаўніца з Копыльскага раёну, дзе выявілі каранавірус

Дактаравіцкая сярэдняя школа, ілюстрацыйнае фота

Пра смерць Наталлі А. Радыё Свабода расказаў яе сусед Мікалай, былы настаўнік Доктаравіцкай школы.

«Памерла Наталля, памерла сёння ўначы, — паведаміў у размове са Свабодай Мікалай. — Я быў раніцай у краме, там людзі расказалі пра гэта. У Доктаравічах ужо ведаюць».

Па словах Мікалая, апошнія пяць дзён Наталля была ў рэанімацыі, лекары змагаліся за яе здароўе. Мэдыкі казалі аднавяскоўцам, што ў яе нібыта быў каранавірус.

РЕКЛАМА

У Капыльскай лякарні не адказваюць на тэлефанаванні журналістаў.

У Новыя Доктаравічы Наталля А. пераехала разам з мужам з Мінску каля 4 гадоў таму. У мясцовай школе яна выкладала англіску мову. Муж доўгі час быў вайскоўцам, цяпер на пенсіі. Яго разам з дачкой шпіталізавалі 30 сакавіка.

У той жа дзень мэдыкі «забралі» з вёскі каля 20 дарослых і столькі ж дзяцей. Паводле інфармацыі Свабоды, атрыманай ад бацькоў вучняў Доктаравіцкай школы, у некаторых з дзяцей аналіз на каранавірус даў станоўчы вынік.

Нагадаем, што раніцай 1 красавіка жыхарка Віцебска расказала, што яе мама памёрла ад каранавіруса, а 31 сакавіка ў Белерусі памёр віцебскі актор – першая афіцыйна прызнаная ахвяра COVID-19. 

Усе навіны на тэму Каранавірусу чытайце тут.



РЕКЛАМА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары вёскі Новыя Доктаравічы расказваюць, што памерла настаўніца Натальля А., якую шпіталізавалі з пнеўманіяй каля двух тыдняў таму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика