«З-пад кантролю нічога не выйдзе» — Лукашэнка пра бяспеку грамадзян у час прэзідэнцкіх выбараў
09.08.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
«З-пад кантролю нічога не выйдзе. Гэта я вам гарантую. Гэта галоўная задача дзеючай улады, не толькі Прэзідэнта. Таму ў гэтым вы можаце ніколькі не сумнявацца, што б тут ні планавалі асобныя людзі і іншае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, раніцай ён заслухаў даклад Дзяржаўнага пагранічнага камітэта: за апошні час ва ўездзе ў Беларусь адмоўлена 170 грамадзянам. «Або фальшывыя візы паказвалі, або наогул не маглі растлумачыць, чаго едуць. Таму на граніцы кантроль вельмі сур’ёзны. Мы таксама ўзмацнілі назіранне ў сувязі з апошнімі падзеямі за беларуска-расійскім участкам граніцы. Дарэчы, і там былі людзі, якіх мы выдварылі з краіны», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. |
|