Новы тэатр адкрывае першы сезон. 21.by

Новы тэатр адкрывае першы сезон

09.10.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 9 кастрычніка, мінскі Новы драматычны тэатр [вул. Лізы Чайкінай, 16, раён станцыі метро «Аўтазаводская] адкрывае свой першы сезон пасля рэканструкцыi, якая цягнулася некалькi доўгiх гадоў.

Ён вядзе сваю гiсторыю ад тэатра‑студыi «Дзе‑Я?», якi ўзнiк у другой палове 80‑х мiнулага стагоддзя i надалей набыў статус дзяржаўнага сталiчнага тэатра i новую назву.

Рэпертуар Новага драматычнага тэатра ўнiкальны.

Тут ёсць спектаклi, якiя нiколi раней не бачылi тэатральных падмосткаў. Гэта прыгожы, паэтычны пераклад Петрусём Макалём «Рамантыкаў», «Чароўная скрыпка» Алеся Гаруна.

Сёлета гледачы ўбачаць «Жанчыне не забаронiш», Ж. Ануя, «Зацюканы апостал» А. Макаёнка, «Чай з вярблюдам» Г. Марчука, i iншыя п’есы беларускiх i замежных аўтараў. Пры тэатры паспяхова працуе першая ў краiне дзiцячая тэатральная школа. З удзелам юных артыстаў i для юных гледачоў iдуць спектаклi «Зачараваная прынцэса» Б. Сударушкiна, «Новыя прыгоды старых знаёмых» П. Васючэнкi.

Дырэктар тэатра Васiль Марцецкi i творчы калектыў iмкнуцца, каб тэатр меў i надалей адметны, самабытны твар, унiкальны рэпертуар. Каб пра тэатр ведалi не толькi ў сталiцы, краiне, але i далёка за яе межамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён вядзе сваю гiсторыю ад тэатра‑студыi «Дзе‑Я?», якi ўзнiк у другой палове 80‑х мiнулага стагоддзя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика