Анатоль Сыс. Сэрца
27.10.2009 15:46
—
Новости Культуры
|
кроў балюча крапала на маю душу з голкі дыяментавай аж у тры караты — вось якое дзіва я ў грудзях нашу.
дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, — ні віном, ні лекамі боль той не суняць.
але ж вочы‑зоркі сочаць, на бяду, мабыць, цяжар кратаў датуль насіць мушу, пакуль у магілу‑матку не ўпаду.
нітак не хапіла на апошні прэнт, а калі паўмёртвага мяне пакідалі, уваткнулі ў сэрца голку‑дыямент.
голка з дыяменту, я вас папрашу, калі вам няцяжка, калі вам нябрыдка, — выратуйце сэрца, вызвальце душу!
голку — у скарбонку, што ў крыві — дарма, без віны ды боязі спіце сабе ўночы, ну а вашым ворагам сніцца хай турма.
з сабакамі іклатымі, ды пад аўтаматамі з залатымі кратамі будзе хай яна! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,кроў балюча крапала на маю душуз голкі дыяментавай аж у тры караты —вось якое дзіва я ў грудзях нашу.А бывае, падаю з усяго...
|
|