Расціславу Янкоўскаму — 80. 21.by

Расціславу Янкоўскаму — 80

05.02.2010 09:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 лютага (пятніца) спаўняецца 80 гадоў народнаму артысту СССР Расціславу Янкоўскаму. У гэты дзень у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага (Рускім тэатры) пройдзе юбілейная вечарына артыста.

Да юбілею падрыхтавана «Сунічная паляна Янкоўскага». На сцэну замест звыклых гледачу герояў спектакля выйдуць сваякі, сябры і калегі юбіляра з віншаваннямі.

Янкоўскі сыграў больш як 160 роляў у тэатры і кіно. Артыст удастоены ордэна Францыска Скарыны і ордэна Айчыны III ступені, з’яўляецца лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне». З моманту заснавання Мінскага міжнародага кінафестывалю «Лістапад» ён выступае яго нязменным старшынёй. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага Янкоўскі працуе з 1957 года.

Апрача таго, з 6 па 11 лютага заслужаны артыст Беларусі Андрэй Душачкін запрашае гледачоў Рускага тэатра на »Душэўныя сустрэчы» ў гонар свайго 50‑годдзя. На працягу тыдня ў тэатры будуць паказаныя спектаклі з удзелам акцёра: «Я веру ў гараскопы», «Каштанка», «Свабодны шлюб», «Дзядзечкаў сон», «Перад заходам сонца». Завершацца «Душэўныя сустрэчы» спектаклем «Бег», у якім Душачкін выконвае галоўную ролю.

24 лютага ў тэатры пройдзе юбілейная вечарына, прымеркаваная да дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі Вольгі Клебановіч. Падчас вечарыны пройдзе 260‑ы паказ спектакля «Ад’ютант‑Ша Яго Вялікасці».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага пройдзе юбілейная вечарына народнага артыста СССР.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика