Максім Танк і Уладзімір Караткевіч — на паштоўках
17.03.2010 15:00
—
Новости Культуры
|
Выйшлі паштоўкі з партрэтамі Уладзіміра Караткевіча і Максіма Танка. «Сёлета споўнілася б 80 гадоў Уладзіміру Караткевічу. А першым пісьменнікам, з якім ён наладзіў сталае ліставанне, быў Максім Танк», — тлумачыць выбар асобаў выдавец Міхась Казлоўскі. Аўтар партрэта Караткевіча — Генадзь Сянькоўскі, Танка — Алена Кучко. Паштоўкі выйшлі ў працяг серыі, ідэя якой належыць Міхасю Казлоўскаму і Алесю Сярожкіну. Раней з’явіліся паштоўкі з партрэтамі Адама Станкевіча, Вінцэнта Гадлеўскага, Міколы Каспяровіча, Янкі Купалы, Язэпа Драздовіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага і іншых. |
|