Пераканаўчыя сімвалы
04.05.2010
—
Новости Культуры
|
Работы беларускіх мастакоў прадстаўлены на Міжнародным мастацкім салоне ў Маскве
Салон праводзіцца штогод, цяперашні ўжо 13-ы. Яго асноўнай тэмай стаў малюнак. Як адзначыў на вернісажы прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краін СНД і Балтыі Валянцін Сідараў, выбар тэмы салона не выпадковы: малюнак з’яўляецца асновай асноў усіх жанраў выяўленчага мастацтва, малюнкам захапляюцца не толькі жывапісцы і графікі, але і скульптары, архітэктары, тэатральныя мастакі. Асноўная канцэпцыя салона — паказ арыгінальнага, разнастайнага, прафесійна-пераканаўчага малюнка. З гэтага пункту гледжання беларускія ўдзельнікі салона аказаліся вельмі арганічнымі. “Беларуская экспазіцыя атрымалася вельмі цэльнай і кампактнай, нягледзячы на тое, што ў ёй прысутнічаюць работы розных аўтараў”, — сказаў адзін з крытыкаў. Беларуская частка салона пачынаецца малюнкамі Уладзіміра Зінкевіча. Яе працягвае серыя “Карціны старых сцен” Уладзіміра Савіча. Яго работы выкананы на канвертах старых лістоў, што, па задуме мастака, сімвалізуе працяг жыцця. А сувязным звяном беларускай экспазіцыі і яе своеасаблівай дамінантай сталі малюнкі Віталя Герасімава. Эдуард Піменаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работы беларускіх мастакоў прадстаўлены на Міжнародным мастацкім салоне ў Маскве |
|