Стала царква складам. Потым — зноў храмам. 21.by

Стала царква складам. Потым — зноў храмам

12.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры ўездзе ў вёску Хатляны на самым высокім месцы стаіць прыгожая царква. Гісторыя сведчыць, што яна існавала ўжо ў ХVII стагоддзі, стаяла на ўзгорку за Малінаўкай. Калісьці тут праходзілі сухапутныя дарогі з Хатлян праз Пярэвалаку ў Лошу і Узду. Яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя на пагорку раслі тры вялікія хвоі і елкі. Недалёка ад гэтых дрэў і стаяла царква. Першапачаткова яна была драўляная, без купалоў. З 14 верасня 1863 года ў Хатлянскай царкве святаром стаў Аляксандр Каржанеўскі. Да 1879 года будынак састарэў. У прыход уваходзілі вёскі Хатляны, Валяр’яны, Валок, Любяча, Таўкачэвічы, Гута, Завішына, Сетнае, Азерцы, Гацукі, Залессе, Крывая Града. Прыхаджан налічвалася: мужчынскага полу — 1190, жаночага — 1175.

У 1897 годзе ў Хатлянах за кошт дзяржавы пачата будаўніцтва новай царквы, ім кіраваў майстар Тадэвуш. Пасля завяршэння ўсіх работ ён выехаў у ЗША. Спраектаваў новую царкву архітэктар Канстанцін Тон, аўтар праекта храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, які ў 1930 годзе быў узарваны, а цяпер адноўлены.

Хатлянская царква пабудавана менш як за два гады. 2 верасня 1898 года яна была асвечана і названа Свята-пакроўскай. Капітал царквы складаў 332 рублі і захоўваўся ў дзяржаўным банку. Царкоўны даход складаў каля 100 рублёў у год. З 1895 года святаром у Хатлянскай царкве пачаў служыць Мікалай Кулакоўскі. У 1930 годзе царква была закрыта і аддадзена калгасу пад збожжасклад. Крыжы зрэзалі, званы вывезлі. У 1941 годзе царква была адкрыта і працавала да 1963 года, потым зноў стала калгасным збожжаскладам.

Вернікі марылі аб аднаўленні царквы. Калі ў краіне пачалася перабудова, хатлянцы вырашылі адрамантаваць храм, каб можна было весці богаслужэнне. Першапачаткова гэтай работай заняўся пенсіянер, былы настаўнік гісторыі Міхаіл Канстанцінавіч Лазар. У 1987 годзе царква была ўзята пад ахову дзяржавы як помнік драўлянай архітэктуры ХІХ стагоддзя. Праз некаторы час у сваю родную вёску вярнулася В. І. Селівончык (цяпер манахіня Васса). Яна закончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. З выключным натхненнем і настойлівасцю ўзялася яна за рамонт царквы.

З 13 верасня 2000 года ў Хатлянскай царкве пачаў служыць Віталь Іванавіч Ляшкевіч, ураджэнец Столінскага раёна. Пры храме існуе нядзельная школа, дзе збіраюцца на заняткі дзеці. 21 кастрычніка 2000 года на асвячэнне царквы прыехалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, сакратар Мінскай епархіі архімандрыт айцец Іаан, група іншых святароў і харыстаў.

З 2010 года па бласлаўленні протаіерэя Віталія Ляшкевіча, настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы, выдаецца “Прыходскі лісток” для духоўнага асветніцтва прыхаджан.

А 21 мая 2010 года, дзякуючы намаганням бацюшкі, адбылася сустрэча з паэтэсай, членам рэдкалегіі часопіса “Алеся”, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” Валянцінай Паліканінай. Сустрэча была арганізавана ў Хатлянскім СДК. На ёй прысутнічалі настаўнікі, вучні, работнікі ДК і сельскай бібліятэкі. Валянціна Пятроўна чытала свае вершы, расказвала пра падзеі, што натхнілі на іх стварэнне, пра сваю сям’ю. Некаторыя вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Прысутныя паслухалі песню “Зярняткі”, якую выконвае Вольга Патрый. У канцы сустрэчы незвычайна абаяльная госця падаравала сельскай бібліятэцы некалькі зборнікаў сваіх вершаў.

Марыя  ЛУЧЫНОВІЧ,

Хрысціна ПАЛКОВА,

Ксенія Міхалковіч,

вучаніцы Хатлянскай СШ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры ўездзе ў вёску Хатляны на самым высокім месцы стаіць прыгожая царква. Гісторыя сведчыць, што яна існавала ўжо ў ХVII стагоддзі, стаяла на ўзгорку за Малінаўкай....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика