"Бі-2" на фэсце "Навальніца" выступяць на гадзіну раней. 21.by

"Бі-2" на фэсце "Навальніца" выступяць на гадзіну раней

27.08.2010 12:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выступ галоўных хэдлайнераў першага дню на фэсце "Навальніца" пераносіцца на 20.00.

Пра прычыны пераносу Еўрарадыё распавёў адзін з вакалістаў гурта Шура Бі-2:

Шура Бі-2: "Мы перанеслі наш выступ на гадзіну раней, таму што на наступны дзень мы выступаем у Уфе на Дні горада. Пасля выступу мы з’язджаем на аўтобусе і нам трэба паспець на самалёт а 8-ай раніцы".

Але нягледзячы на перанос часу, "Бі-2" абяцае іграць мінімум 1,5 гадзіны, а можа нават і болей.

Шура Бі-2: "Звычайна, сэт выступу мы складаем за 15 хвілінаў да выхада на сцэну. Зараз мы будзем іграць песні чатыры з саундтрэка да фільму "О чём говорят мужчины" плюс сыграем усе хіты. Таму ўсе любімыя хіты гурта "Бі-2" вы абавязкова пачуеце".

Міжнародны фестываль феерверкаў "Навальніца" адбудзецца сёння і заўтра (27-28 жніўня) ў комплексе "Лагойск". У першы дзень у межах музычнай праграмы акрамя "Бі-2" выступяць гурты Dali (Беларусь), Маланка Аркестр (Беларусь), Treya (Расія). У другі дзень гледачоў чакаюць Барыс Грэбеншчыкоў з гуртом "Акварыум" (Расія) і беларускія гурты "Крамбамбуля", Open Space, CherryVata.

У кожны дзень наведвальнікі пабачаць па тры феерверкі ад піратэхнікаў з Польшчы, Эстоніі, Італіі, Украіны, Расіі і Беларусі. Квіткі, якія каштуюць 80 тыс. руб. на адзін дзень, можна набыць на фестывальнай пляцоўцы, альбо каля Нацыянальнай Бібліятэкі, на прыпынку адмысловага фестывальнага аўтобуса (праезд пры наяўнасці квітка – бясплатны). Дзецям да 12 гадоў пад даглядам дарослых – уваход на фестываль бясплатны. Расклад выступаў і іншая дадатковая інфармацыя на сайце www.navalnica.by 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра прычыны пераносу Еўрарадыё распавёў адзін з вакалістаў гурта "Бі-2" Шура.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика