З культурай будзе ўсё цудоўна
08.10.2010 13:45
—
Новости Культуры
|
8 кастрычніка ў Мінску міністр культуры Беларусі Павел Латушка правёў штогадовую На ёй спадар міністр пералічыў дасягненні Мінкульта за апошні год, а таксама паведаміў аб перспектывах развіцця сферы культуры ў Беларусі ў наступныя гады. Галоўным дакументам, паводле якога будзе развівацца культура Беларусі ў бліжэйшыя гады павінен стаць Праект культурнага развіцця дзяржавы. Як зазначыў Павел Латушка, ён ужо прайшоў папярэдні разгляд ва ўрадзе і стрымаў станоўчыя ацэнкі. Паводле гэтага праекту, асноўнымі накірункамі развіцця павінны стаць развіццё матэрыяльнай базы, развіццё мастацкай і народнай творчасці, павелічэнне прадстаўніцтва беларускай культуры за мяжой. Сярод галоўных праектаў — пачатак дзейнасці Інстытута беларускай культуры. Гэта мае адбыцца ў снежні 2010 году. Як паведаміў П.Латушка: «Мы спадзяемся, што гэтая установа стае пераемніцай Інбелкульта дваццатых гадоў».Дзейнасць установы павінна быць скіравана на развіццё беларускай культуры ва ўсіх яе праявах. Міністр культуры таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца афіцыйна адкрыць Гэтыя грошы плануецца выдаткаваць на распрацоўку праектнай дакументацыі. Акрамя гэтага, да значных культурных мерапрыемстваў бліжэйшай будучыні можна аднесці з’яўленне помніка Караткевічу ў Кіеве, Купалу і Коласу ў Варшаве і Скарыну ў Вільні. Балючай тэмай для работнікаў сферы культуры застаецца пытанне заробкаў. Тут Павел Латушка таксама абнадзеіў. Акрамя ўжо адбыўшагася ў верасні павелічэння заробкаў на 15%, паабяцаў наступнае павышэнне ў лістападзе. А таксама паабяцаў актывізаваць працу над самаакупнасцю установаў культуры, што, на думку міністра, павінна станоўча паўплываць на матэрыяльнае становішча культурных работнікаў. «Гэтыя людзі — адданыя і самаахвярныя, але іх таксама трэба падтрымліваць», — так ахарактарызаваў Павел Латушка супрацоўнікаў сферы культуры.Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Латушка правёў прэс-канферэнцыю, прысвечаную Дню работніка культуры.
|
|