Зорны дуэт
12.11.2010
—
Новости Культуры
|
Ксенія Сітнік заспявае на адкрыцці дзіцячага “Еўрабачання-2010” разам з Аляксеем Жыгалковічам
Спачатку ў Белтэлерадыёкампаніі, якая выступае арганізатарам міжнароднага дзіцячага песеннага шоу ў Мінску, планавалі падрыхтаваць дуэт Ксеніі з Аляксандрам Рыбаком, нарвежцам з беларускімі каранямі, які перамог на “Еўрабачанні-2009”. Аднак Аляксандр адмовіўся ад удзелу ў нумары, спаслаўшыся на недахоп часу для рэпетыцый. Ды ён усё ж выканае на конкурсе адзін са сваіх хітоў. А спяваць дуэтам Ксенія Сітнік, якая стала пераможцай дзіцячага “Еўрабачання-2005”, будзе з Аляксеем Жыгалковічам — ён быў трыумфатарам на такім жа конкурсе ў 2007-м. На пачатку шоу артысты выйдуць на сцэну як простыя гледачы — каб паглядзець музычны ўступ, яркі мікс інструментальнай і сучаснай электронной музыкі. Тэкст “зорнай” кампазіцыі пад назвай “Прывітанне, Еўрабачанне!” (“Hello, Eurovision!”) пакуль трымаецца ў сакрэце. Яна будзе адкрываць фінал шоу. Выкананне еўравізійнага хіта будзе нагадваць дыялог: Ксенія і Аляксей праспяюць урыўкі з песні па чарзе. Цяпер яны працуюць над кампазіцыяй, якую ўжо хутка, 20 лістапада, пачуе ўся Еўропа. Прадстаўнікі 14 краін выйдуць на сцэну “Мінск-Арэны”, каб прадставіць на суд еўрапейскай публікі і прафесійнага журы годную прызнання кампазіцыю сваёй краіны. Беларускі ўдзельнік Даніла Казлоў выступіць са сваёй песняй “Музыкі свято” пад 12 нумарам. Таццяна Пастушэнка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ксенія Сітнік заспявае на адкрыцці дзіцячага “Еўрабачання-2010” разам з Аляксеем Жыгалковічам
|
|