Песня дапамагае сябраваць. 21.by

Песня дапамагае сябраваць

02.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія песні ў выкананні этнічных беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і польскія — у выкананні беларускіх палякаў гучалі ў Гродне. Тут адбыўся традыцыйны фестываль “Артыстычныя сустрэчы Гродна — Прыгажуні з беларуска-польскага памежжаБеласток”, які па чарзе праходзіць у абодвух рэгіёнах.
На гэты раз фестываль быў прымеркаваны да канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасцi”, арганізаванай Апаратам ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Гродзенскім аблвыканкамам, Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і кафедрай беларускай філалогіі ўніверсітэта ў Беластоку, а таксама Саюзам палякаў на Беларусі і Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы. Больш за сотню вучоных з Мінска і Варшавы, Гомеля, Любліна, Гданьска, Брэста і іншых гарадоў краін-суседак абмяркоўвалі агульныя тэмы ў самых розных сферах.
Для гасцей арганізавалі экскурсію ў Шчучын і аграгарадок Васілішкі з наведваннем Дома палякаў, клуба-музея Чэслава Немена, сярэдняй школы і іншых сацыяльных аб’ектаў, якая зрабіла на іх вялікае ўражанне.

Надзея Навіцкая

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія песні ў выкананні этнічных беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і польскія — у выкананні беларускіх палякаў гучалі ў Гродне. Тут адбыўся традыцыйны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика