Час добрых навінаў. 21.by

Час добрых навінаў

16.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйныя друкаваныя выданні ўсё больш саступаюць свае пазіцыі ўсюдыісным інтэрнэт-СМІ. Найстарэйшыя газеты, што выдаюцца дзесяцігоддзямі, сыходзяць у вэб-прастору, а то і зусім знікаюць з медыясферы, і да гэтага нікому няма справы. Што зробіш, законы рынку... На гэтым фоне з’яўленне новай газеты ўжо само па сабе факт характэрны. А ўжо тым больш калі гаворка ідзе аб выданні, прысвечаным падзеям у Беларусі.
Добрая навіна прыйшла з ЗША. Зусім нядаўна там аднавіла выхад газета “Беларускi час” — выданне для беларусаў, якія пражываюць за мяжой.
Газета “Беларусі час” выйшла тыражом у 2 тысячы экземпляраў на асабістыя сродкі ўдзельнікаў праекта. Сваю творчую місію журналісты выдання вызначаюць так — стварэнне рэсурсу, які прадстаўляе альтэрнатыву той інфармацыі пра Беларусь, якой сёння шмат у замежнай прэсе. Галоўны рэдактар газеты і натхняльнік праекта — Юрый Васілеўскі — наш суайчыннік. Мы звязаліся з ім, і ён пагадзіўся адказаць на нашы пытанні.
— Юрый, вы ўзяліся за няпростую справу. Выдаваць газету ў Нью-Ёрку ды яшчэ на грамадскіх пачатках рызыкоўна. Раскажыце, калі ласка, пра ваша выданне: на каго разлічаны “Беларускi час”, якая ў яго мэтавая аўдыторыя?
— Безумоўна, выданне газеты справа клопатная, але мы ж не пачыналі з нуля. “Беларускi час” выдаваўся і раней, цяпер мы толькі аднаўляем выпуск гэтай газеты. Так што свая чытацкая аўдыторыя ў нас ужо сфарміравана. Гэта нашы суайчыннікі, якія пражываюць за межамі Беларусі, дакладней, актыўная іх частка. Людзі, якія не страцілі сувязь з Радзімай, якія актыўна ўдзельнічаюць у рабоце беларускіх і славянскіх арганізацый дыяспары. Прычым не толькі ў ЗША, Канадзе, але і ў іншых краінах, дзе жывуць нашы землякі.
— Вы прафесійны журналіст і можаце ацаніць тое, як падаецца інфармацыя пра падзеі ў Беларусі ў амерыканскіх СМІ. Як вы лічыце, аб нашай краіне за мяжой пішуць аб’ектыўна?
— У амерыканскай прэсе, як англамоўнай, так і ў той, якая выдаецца на рускай мове, хоць і ў меншай ступені, пераважае, вядома, негатыў у асвятленні падзей у Беларусі. Інфармацыя падаецца прадузята, я б сказаў нават вельмі тэндэнцыйна. Але нягледзячы на гэта нашы суайчыннікі, як і выхадцы з іншых краін былога СССР, у большасці сваёй ацэньваюць сітуацыю ў Беларусі хутчэй у пазітыўных танах.
— У вас няма асцярогі, што ваша газета не вытрымае канкурэнцыі ў больш агрэсіўных інтэрнэт-выданняў, таксама разлічаных на беларускую дыяспару ў ЗША і Канадзе?
— Сапраўды, друкаваныя выданні Амерыкі перажываюць
цяпер не лепшыя часы. Але ў сферы СМІ, якія выдаюцца прадстаўнікамі дыяспары, ёсць свой некамерцыйны сегмент, які не жыве па законах рынку. Тут дзейнічае ідэйная, нават ідэалагічная канкурэнцыя. Ад іншых беларускіх друкаваных выданняў ЗША наша газета адрозніваецца сваёй пазіцыяй. Мы не падзяляем ультранацыяналістычную апазіцыйную ідэалогію часткі нашых суайчыннікаў і з’яўляемся плюралістычным, адкрытым выданнем. Мы імкнёмся выказаць сваё бачанне і разуменне розных аспектаў жыцця беларусаў. У нас ёсць сваё разуменне мінулага і сучаснага беларускай дыяспары, якое моцна адрозніваецца ад нацыяналістычных стэрэатыпаў і ідэалагічных установак беларускай палітычнай апазіцыі.
І потым, акрамя друкаванага варыянта газеты, пачаў працаваць і наш інтэрнэт-партал. Дарэчы, некаторыя нашы матэрыялы будуць прадстаўлены выключна ў электронным фармаце. Так мы спадзяемся не толькі захаваць нашых старых чытачоў і аўтараў, але і набыць новых.


Анатоль Нязванаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйныя друкаваныя выданні ўсё больш саступаюць свае пазіцыі ўсюдыісным інтэрнэт-СМІ. Найстарэйшыя газеты, што выдаюцца дзесяцігоддзямі, сыходзяць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика