Постаці ля старых муроў. 21.by

Постаці ля старых муроў

16.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стваральнікі першага беларускага фільма жахаў працягваюць традыцыі Уладзіміра Караткевіча
Адзін з эпізодаў фільма з удзелам мядзведзя СцяпанаРэжысёр стужкі “Масакра” Андрэй Кудзіненка разлічвае рэанімаваць жанр хорару ў беларускім кіно. Ці спраўдзяцца ягоныя чаканні, пакажа час. Пакуль жа карціна выклікала шмат супярэчлівых водгукаў і непадробную цікавасць публікі. Кіназнаўцы ўжо прадказваюць “Масакры” “пракатныя рэкорды”. Жанр фільма вызначаны ўласна рэжысёрам: “бульба-хорар”, што значыць “камічныя жахі”, гэтакі грымучы мікс з іроніі, драмы і містыкі. Сам Кудзіненка прапаноўвае ставіцца да яго працы з гумарам. “Фільм жахаў — толькі прывабныя словы, абалонка, прызначаная для таго, каб прывесці ў кіназалы масавага гледача, — трапна заўважыла галоўны рэдактар часопіса “На экранах” Людміла Перагудава. — Насамрэч гэта вельмі інтэлектуальная карціна”.
Слова “масакра” азначае жорсткае забойства, суцэльнае масавае вынішчэнне. Асновай для сцэнара сталі навела Праспэра Мэрымэ “Локіс” ды старабеларускія паданні. Крытыкі адзначаюць, што фільм працягвае традыцыі Уладзіміра Караткевіча. Дзеі разгортваюцца ў 60-я гады XIX стагоддзя, змрочны час, калі ў “Северо-Западном крае” Расійскай імперыі было жорстка падаўлена нацыянальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Такая атмасфера вельмі пасуе да жанру хорар. Але толькі гістарычны антураж у падмурак “Масакры” стваральнікі стужкі не клалі. “Гэта фільм пра нашу гісторыю, нашу краіну ды пра каханне”, — адзначыў сам рэжысёр. Між іншым, наступны містычны трылер на “Беларусьфільме” будзе здымацца паводле знакамітага “Шляхціца Завальні”. Прозу Яна Баршчэўскага зміксуюць з “Бесамі” Фёдара Дастаеўскага.
На месцы здымкаў у сядзібе Чацвярцінскіх у пасёлку Жалудок, на Гродзеншчыне, дзякуючы кінапраекту былі вынесены горы смецця, пастаўлены шыбы, умацаваны сцены ды ўзноўлена лесвіца. Мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў упрыгожыў сядзібны двор цудоўнымі скульптурамі з “беларускага золата” — саломы. З беларускіх вядомых акцёраў у “Масакры” здымаліся Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, Аляксандр Колбышаў, Сяргей Журавель, з расійскіх — Дзмітрый Мілер, Андрэй Назімаў. Самы абаяльны акцёр у фільме — мядзведзь Сцяпан, сапраўдная кіназорка: ён зняўся ажно ў 8 стужках.
Цяпер фільм паказваюць ў кінатэатрах краіны. Дарэчы, шанцы пабачыць “Масакру” ёсць не толькі ў жыхароў былой савецкай прасторы: карціну плануюць выпусціць на DVD на англійскай мове.

Яня Пакроўская


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стваральнікі першага беларускага фільма жахаў працягваюць традыцыі Уладзіміра Караткевіча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика