Эфект павольнай экспазіцыі
16.12.2010
—
Новости Культуры
|
Фотаздымак Алега Грыцкевіча з Беларусі быў прызнаны лепшым на прэстыжным конкурсе National Geographic
Пераможны фотаздымак “Перапаўненне святых вод” Алег Грыцкевіч зрабіў у жніўні 2009-га ў Індыі, пад час паводкі на рацэ Ганг. Майстэрства, вядома ж, заўсёды важнае ў працы фатографа. А тут яму яшчэ і пашанцавала аказацца ў патрэбны момант у пэўным месцы. “На фатаграфіі — вяршыня затопленага індуісцкага храма ў горадзе Варанасі, — удакладняе Алег. — Знята з балкона гатэля са штатыва”. Працяглы час экспазіцыі размывае дэталі, чым на здымку ствараецца адчуванне нейкай пазарэальнасці. А такі эфект тут якраз і дарэчы, бо, як тлумачыць вандроўнік, метрах у пяцідзесяці ад храма знаходзіцца Манікарніка Гхат — культавае месца на Гангу для крэмацыі. Фотаздымак “Перапаўненне святых вод” прызнаны лепшым на міжнародным фотаконкурсе “Самыя дзіўныя фатаграфіі National Geographic”. Дарэчы, на творчае спаборніцтва, якое праводзілі разам тэлеканал National Geographic, тэлекампанія НТВ-ПЛЮС пры падтрымцы часопіса National Geographic, было прадстаўлена больш за 2200 работ. А здзівіць журы трэба было нечым такім, што складана сустрэць у звычайным жыцці ці падарожжы. 38-гадовы Алег Грыцкевіч родам з Расіі, з 1985 года жыве ў Беларусі. Ён вопытны велагоншчык: у 1995-м быў адзіным прадстаўніком ад СНД у кругасветнай велагонцы AXA World Ride’95. З таго часу і любіць далёкія вандроўкі. Цяпер шмат падарожнічае, з 2003 года здзяйсняе штогадовыя працяглыя экспедыцыі па краінах Азіі, цікавыя ўзыходжанні на вяршыні Тыбета, прывозіць салідныя фататрафіі з Індыі, В’етнама, Камбоджы, Паўночнага Тайланда. Пётр Арэшка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотаздымак Алега Грыцкевіча з Беларусі быў прызнаны лепшым на прэстыжным конкурсе National Geographic |
|