Свята пад купалам. 21.by

Свята пад купалам

16.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі дзяржаўны цырк ззяе пасля рэстаўрацыі тысячамі прэм’ерных агнёў і таленавітымі зоркамі на арэне
На рэпетыцыі ў Беларускім цырку — усё як на сапраўдным прадстаўленніУ мяне да цырка любоў асаблівая: калі маленькай дзяўчынкай я пабачыла тыграў, то ад захаплення ўпершыню вымавіла — родныя кажуць: рррыкнула! − гук “р”. Прайшло дваццаць гадоў, а ўражанні ад паходаў у знакаміты будынак на сталічным праспекце Незалежнасці па-ранейшаму моцныя. Цырк — гэта духавы аркестр, імпазантны імпрэсарыё ў белым гарнітуры, паветраныя гімнасткі, якія, нібыта вялікія матылькі, лунаюць пад самым купалам, жанглёры, пацешныя клоўны… І заўсёды мора шчасця ў дзіцячых вачах!
Адрэстаўраваны будынак цырка ў Мінску сапраўды ўражвае: чатыры зменныя арэны, мабільны басейн даюць магчымасць у адным прадстаўленні паказваць нумары на манежы, лёдзе і вадзе. Ды і новыя акустычныя сістэмы і святлатэхніка на вышыні. У антракце многія аглядаюць экспанаты ў Музеі гісторыі цырка, фатаграфуюцца з забаўнымі камедыянтамі ля галоўнага ўваходу. А якая прыгожая калекцыя цацачных клоўнаў! Яе падарыў беларусам дырэктар літоўскага цырка Пятрас Варакоіс. Можна і проста прайсціся па калідорах, падзівіцца на новы інтэр’ер. Ён раскошны: амаль дзве сотні бронзавых ліхтароў, прэзентаваныя Маскоўскім метрапалітэнам, заліваюць усё зіхоткім святлом, у крэслах з натуральнага дрэва, абабітых аксамітам, утульна сядзіцца нават непаседам, ад крыштальных жырандоляў разбягаюцца ў розныя бакі сонечныя зайчыкі…
Велічнаму будынку адпавядае і шыкоўная прэм’ерная праграма, удзельнікі якой выходзілі на лепшыя манежы цыркаў свету і нават уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Белыя львы паслухмяна пераскокваюць з тумбы на тумбу… Самаркандскія белыя вярблюды, пабачыць якіх лічыцца вялікім шчасцем, скачуць галопам па манежы… А яшчэ — загіпнатызаваныя кракадзілы… Коні, што вольна гуляюць па манежы без збруі. “Мне даўно хацелася зрабіць такі выступ, каб сам конь здолеў праявіць сябе, — прызналася мне перад прэм’ерай наезніца Вольга Дзягілева. — Жывёлы ж цікавыя ў імправізацыі не менш за людзей”. Нумар “Гішпанія. Тарэра”, у якім Вольга выходзіць на манеж разам з танцоўшчыцай Яўгеніяй Емельянавай ды жарабкамі Гошам і Філімонам, — добрае таму падцвяржэнне.
У планах дырэкцыі цырка — стварыць уласную школу ды запрасіць у Беларусь выступаць і праводзіць майстар-класы еўрапейскіх зорак. У Мінску для гэтага ёсць усё неабходнае.
Дарэчы. Першы ў нашай краіне стацыянарны цырк з’явіўся яшчэ 126 гадоў таму. Той драўляны будынак стаяў на Саборнай плошчы — сённяшняй плошчы Свабоды.

Яня Пакроўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі дзяржаўны цырк ззяе пасля рэстаўрацыі тысячамі прэм’ерных агнёў і таленавітымі зоркамі на арэне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика