Горад, дзе шануюць мінулае. 21.by

Горад, дзе шануюць мінулае

16.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грунвальдская вуліца з’явілася на генплане забудовы новага жылога мікрараёна ў Полацку
На вуліцах ПолацкаРашэнне аб прысваенні вуліцы такой назвы прынята дэпутатамі Полацкага гарсавета пасля грамадскага абмеркавання. Па словах намесніка старшыні Полацкага гарвыканкама Мікалая Ільюшэнкі, забудова Грунвальдскай вуліцы пачнецца ўжо ў 2011 годзе.
Ідэя з’яўлення ў Полацку Грунвальдскай вуліцы належыць Полацкаму зямляцтву. Яго члены лічылі, што такім чынам у Полацку павінна быць адзначана 600-годдзе знакамітай бітвы, якое святкавалася ў 2010 годзе. У той далёкай бітве аб’яднаныя сілы Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства разграмілі армію Тэўтонскага ордэна. Вялікі ўклад у Грунвальдскую перамогу ўнеслі беларускія харугвы. Полацкі полк сярод іх быў адным з самых буйных і добра ўзброеных. Мужнасць палачан не засталася незаўважанай ні сучаснікамі, ні гісторыкамі.
Характэрна, што ўсе назвы вуліц у новым жылым мікрараёне звязаны з гісторыяй Полацка. Зусім нядаўна тут з’явіліся вуліца Івана Хруцкага — знакамітага мастака, выхадца з Полацкай зямлі, вуліца камбрыга Аляксея Зыгіна, пад камандаваннем якога савецкія салдаты гераічна абаранялі Полацк летам 1941 года, праспект дойліда Іаана, які стварыў ў XII стагоддзі Спаса-Праабражэнскі храм.
Па словах Мікалая Ільюшэнкі, папаўняючы гарадскую тапаніміку, старажытны Полацк зыходзіць з еўрапейскіх прынцыпаў назваў вуліц: прысвойваць імёны тых, хто праславіў гэты край. “Такім чынам мы фарміруем імідж Полацка як горада, дзе памятаюць і шануюць сваё мінулае, ганарацца Радзімай”, — падкрэсліў суразмоўца.

Дзіяна Курыла

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грунвальдская вуліца з’явілася на генплане забудовы новага жылога мікрараёна ў Полацку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика