Сучаснае дасье для старажытнага храма. 21.by

Сучаснае дасье для старажытнага храма

18.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Царква-крэпасць Свята-Ражджаства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці прэтэндуе на ўнясенне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Царква-крэпасць у вёсцы Мураванка была пабудавана яшчэ ў 1524 годзеЗбудаваны ў першай палове XVI стагоддзя ў гатычным стылі знакаміты храм-крэпасць у гонар Ражджаства Найсвяцейшай Багародзіцы сёння не толькі з’яўляецца помнікам абарончага беларускага дойлідства, але і лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю сусветнага значэння. Незвычайныя формы царквы прывялі некаторых даследчыкаў да думкі пра тое, што прыкладам для будаўніцтва царквы-крэпасці ў свой час паслужылі мусульманскія мінарэты. Храм уяўляе з сябе чатырохслупны аднапавярховы будынак з двухмятровымі сценамі і высокім двухскатным дахам. Грозны і ваяўнічы выгляд храму надаюць вуглавыя цыліндрычныя вежы з двума ярусамі байніц для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі. Уваход у заходняй сцяне раней зачыняўся жалезнымі дзвярыма і абарончымі кратамі, якія апускаліся зверху на ланцугах праз спецыяльны праём.
Адзін з самых старажытных беларускіх храмаў з’яўляецца дзеючым. Штогод 21 верасня ў дзень Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы там праходзіць святочная літургія.
Цяпер на гісторыка-культурнай каштоўнасці вядуцца комплексныя навуковыя даследаванні, бо для таго, каб скласці поўнае і карэктнае дасье, неабходна атрымаць максімальна дакладныя дадзеныя. У гэтым годзе плануецца расчысціць прылеглыя да храма тэрыторыі, пасля — аднавіць уязную браму і агароджу вакол царквы. Акрамя таго, у помніку архітэктуры праводзіцца зандаж — здыманне пластоў тынкоўкі, што дапамагае выявіць характар мура і сляды перабудоў, якія захаваліся. Акрамя таго, часам пад позняй тынкоўкай адкрываюцца пласты больш ранніх абмазак, афарбовак ці нават роспісаў. Як адзначыў навуковы кіраўнік работ па рэканструкцыі царквы-крэпасці Генадзь Лаўрэцкі, зандаж на кожным этапе павінен насіць экспазіцыйны характар, і менавіта да гэтага імкнуцца рэстаўратары аб’екта. Цяпер сцены храма прыведзены ў парадак, яны інфарматыўныя і цікавыя для турыстаў.

Тамара Пастушэнкава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Царква-крэпасць Свята-Ражджаства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці прэтэндуе на ўнясенне ў Спіс сусветнай культурнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика