Не згубіліся ў моднай плыні. 21.by

Не згубіліся ў моднай плыні

24.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Галерэя льну” — пад такім брэндам паступае сёлета ў магазіны адзенне з новай калекцыі сталічнага Цэнтра моды
Новую калекцыю Цэнтра моды прадстаўляе Эльвіра ЖвікаваБлузы, сукенкі, касцюмы і нават курткі выраблены з традыцыйнага беларускага матэрыялу. “Лён з’яўляецца самай падатлівай тканінай у рабоце, — дзеліцца сакрэтамі дызайнерскай справы мастацкі кіраўнік Цэнтра моды Эльвіра Жвікава. — З ім лёгка справіцца нават у хатніх умовах”. Калі раней лён старанна прасавалі і распрамлялі, цяпер дызайнеры прапануюць атрымліваць асалоду ад яго натуральнай структуры.
Асноўныя кліенткі Цэнтра моды, гаворыць Эльвіра Анатольеўна, гэта жанчыны, у якіх прысутнічае асаблівае пачуццё стылю. Прычым узрост не мае ніякага значэння.
У строях, распрацаваных беларускімі дызайнерамі, магчыма, будуць красавацца і прыгажуні з краін Заходняй Еўропы. Хоць спецыяльна на экспарт новая калекцыя не шылася, але калегам-мадэльерам з-за мяжы на пробных яе паказах настолькі спадабаліся некаторыя вырабы, што яны забралі некалькі партый з сабой.
У чым сакрэт запатрабаванасці прадукцыі беларускага Цэнтра моды? “Нашы поспехі заснаваны на традыцыях, — разважае Эльвіра Жвікава. — Цэнтр моды заўсёды імкнуўся быць у плыні самых модных тэндэнцый”.

Кацярына Мядзведская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Галерэя льну” — пад такім брэндам паступае сёлета ў магазіны адзенне з новай калекцыі сталічнага Цэнтра моды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика