Папярочная рака
08.04.2011
—
Новости Культуры
|
Вялікі вам дзякуй за тапанімічную расшыфроўку назвы маёй вёскі Калавуравічы Пінскага раёна, але ж яшчэ вельмі цікава, акуль пайшла назва ракі Стыр, што цячэ каля Калавуравічаў.Ніна ГОРГУЛЬ, Мінск Назва ракі надзвычай старажытная. Некаторыя даследчыкі (Пагодзін, Ільінскі) звязваюць яе са старажытнымі мовамі: старажытнаіндыйскім словам sthu_r€as (“моцны, важны”), са словам stu_ra, якое сустракаецца ў адной з самых старажытных пісьмовых моў свету, авестыйскай, а таксама са словам старажытнай верхненямецкай мовы stu^ri (“моцны, статны”). У беларускіх народных гаворках засведчана слова стыр у значэнні “жэрдка, калок”, а таксама як плытніцкі тэрмін — “штыр, рулявое вясло”. Гэтыя ж значэнні сустракаюцца ў старажытнарускіх і старабеларускіх пісьмовых помніках. У старажытных беларускіх крыніцах зафіксавана і пераноснае значэнне слова стыр — “тое, што вызначае напрамак дзейнасці”. Аднак гэтыя значэнні не маглі паслужыць матывацыяй для назвы ракі.А вось да версій, выказаных у свой час вучоным-географам В.А.Жучкевічам і вучоным-лінгвістам В.А.Ніканавым, варта прыслухацца. Так, В.А.Жучкевіч меркаваў, што назва Стыр — славянская і паходзіць ад славянскага слова стыр — “злучэнне, сувязь, папярочнае бервяно”. У якасці пацвярджэння сваёй гіпотэзы вучоны прыводзіў кантэксты ўжывання гэтага слова ва ўсходнеславянскіх народных гаворках: “бервяно паклалі на стыр” (упоперак) або “зруб падгніў на стырах” (вуглах). У сувязі з гэтым узнікла версія, што гэта найменне ўзнікла як арыенцір: рака Стыр з боку Прыпяці ўяўляецца папярочным, стырным патокам. В.А.Ніканаў дапускаў, што паходжанне назвы ракі Стыр звязана са значэннем “цячэнне, хуткасць”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікі вам дзякуй за тапанімічную расшыфроўку назвы маёй вёскі Калавуравічы Пінскага раёна, але ж яшчэ вельмі цікава, акуль пайшла назва ракі Стыр, што цячэ каля... |
|