Дастойная канкурэнцыя. 21.by

Дастойная канкурэнцыя

13.11.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паказы лепшых беларускіх тэатральных пастановак пачаліся ў Мінску

Спектаклі — намінанты ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі можна ўбачыць да канца бягучага тыдня ў сталічных тэатрах.

З 39 пададзеных заявак адборачнай камісіяй, у якую ўвайшлі мастацтвазнаўцы, крытыкі, вядучыя дзеячы тэатральнага, музычнага мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў Беларусі, Міністэрства культуры, вызначаны 16 прэтэндэнтаў на прэстыжную адзнаку. У ліку іх спектаклі «Аіда» Джузэпэ Вердзі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, «Вянчанне» Вітольда Гамбровіча Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, «Сродак Макропуласа» Карэла Чапека Тэатра-студыі кінаакцёра, «Аднакласнікі» Юліі Чарняўскай Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, «Чарадзейны пэндзлік» Алесі Сабела і Ігара Казакова Магілёўскага абласнога тэатра лялек, «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі і іншыя.

Урачыстая цырымонія адкрыцця конкурсу прайшла ўчора на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Адразу пасля яе гледачам прадставілі адзін са спектакляў-намінантаў — «Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа з Віцебска.

Па выніках праглядаў кампетэнтнае журы, у складзе якога 112 прафесіяналаў на чале з вядомым беларускім драматургам Аляксеем Дударавым вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміяй пройдзе 19 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным Вялі-кім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Арганізатары конкурсу запрашаюць усіх аматараў тэатральнага мастацтва не абмінуць магчымасці пазнаёміцца з лепшымі пастаноўкамі краіны. Дарэчы, кошт квіткоў «не кусаецца». Самыя дарагія — на оперны спектакль «Аіда» — 60—70 тысяч рублёў, а напрыклад, у тэатр лялек — 12—18 тысяч, на цырымонію закрыцця конкурсу — 30—40 тысяч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пакажуць лепшыя беларускія тэатральныя пастаноўкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика