I гэта — добра…
05.02.2013
—
Новости Культуры
|
А давайце сёння зноў вернемся ў часы нашага залатога і бясхмарнага дзяцінства. Колькі год прайшло, а ў памяці назаўсёды засталіся казкі і песні, якія гучалі з маленства. Каб хоць крыху зэканоміць месца, паспрабуем даць пераклады знаёмых вам (спадзяюся) твораў без напамінку, як яны гучалі на рускай мове. Усё ж так проста і вядома, праўда? Пачнём з Маякоўскага. Памятаеце: «Крошка-сын к отцу пришел…» Ну а далей — на беларускай мове: Сын малы Спытаўся ў бацькі: — Знаць хачу я пэўна: Што такое добра І што такое дрэнна? Я падслухаў і для вас, Малышы, малышкі, Бацькі гэтага адказ Запісаў у кніжку. — Калі дождж ідзе і скрозь Гразна, непрыемна, Кожны знае — гэта вось Для прагулак дрэнна. Дождж пакапаў і прайшоў. Сонца ў цэлым свеце. Гэта — добра, малышок, І старым, і дзецям… Ну і як абысціся без Агніі Барто? Аніяк. Успамінаем і ў думках перакладаем: Зайку кінулі на лаўку, Пад дажджом застаўся зайка. Злезці долу сам не мог — Увесь да нітачкі прамок. * * * Наша Таня гучна плача — Выпусціла ў рэчку мячык. Ціха, Танечка, не плач — Не патоне ў рэчцы мяч! * * * Не, дарэмна мы рашылі Пракаціць ката ў машыне. Кот катацца не любіў — Грузавік перакуліў! А цяпер больш сур’ёзныя пераклады: покладистый, смирный — рахманы слякоть — слота хлопотать — завіхацца шутка — жарт плохо, скверно — кепска немощь — немач пятно — пляма молодая кобылица — жаробка печенье — печыва известь — вапна почтение, почитание — шанаванне глаза — вочы апрель — красавік остановка — прыпынак уха — юшка клюква — журавіны перстень, кольцо — пярсцёнак красиво, изящно — прыгожа пострел, оголец — жэўжык приспособление — прылада приманка, наживка — прынада фигура, осанка — постаць грустить, кручиниться — журыцца любезный, вежливый — ветлы, ветлівы решетка — краты приключение — прыгода бучить (белье), хлестать (водку) — жлукціць кружка — кварта удар грома — пярун. Ну і досыць на сёння. У наступны раз, спадзяёмся, зноў нештачка перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучат по-белорусски стихотворения Маяковского и Барто
|
|