Творчы пошук
13.02.2013
—
Новости Культуры
|
Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» працуе над абнаўленнем канцэпцыі фестывалю. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская. На яе думку, адно з асноўных змяненняў павінна закрануць конкурс маладых выканаўцаў. «Фестывальны конкурс трэба зрабіць цікавым для гледачоў, неабходна прыцягваць да ўдзелу ў ім маладых неардынарных выканаўцаў і дапамагаць ім раскрыць свае таленты», — упэўнена Ларыса Аленская. Новыя падыходы да правядзення фестывалю мастацтваў будуць прадстаўлены на адным з пасяджэнняў аргкамітэта фестывалю. Цяпер дырэкцыя фестывалю вядзе прыём заявак на ўдзел у ХХІІ Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2013», ХІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2013». Прыём заявак адкрыты да 22 сакавіка 2013 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэкцыя «Славянскага базару» працуе над новай канцэпцыяй
|
|