Свяціць заўсёды і бясконца...
21.03.2013
—
Новости Культуры
|
Памятаеце, якія незвычайныя прыгоды здарыліся з Уладзімірам Маякоўскім, калі ён адпачываў на дачы? В сто сорок солнц закат пылал, в июль катилось лето, была жара, жара плыла — на даче было это… А далей прапануем вашай увазе гэты тэкст у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Кандрат Крапіва: У сотні сонц заход палаў, У ліпень перла лета, гарачыня, як вар, плыла — было на дачы гэта. Прыгорак Пушкіна гарбіў Акулавай гарою, а ніз прыгорка — вёскай быў, крывіўся стрэх карою. А там, за вёскаю, — дзіра была, напэўна, у доле, і ў дзірку сонца кожны раз спускалася паволі. А заўтра — свет заліты зноў барвоваю навалай. Мне гэта ўсё ўзбурыла кроў, страшэнна раззлавала. І так абурыўся я раз, што ўсё ад страху зблекла; у твар я сонцу крыкнуў: “Злазь! Пакінь цягацца ў пекла!” Я крыкнуў сонцу: “Дармаед! Пястун аблочнай ваты! А тут — не знай ні зім, ні лет, сядзі, малюй плакаты!” Я крыкнуў сонцу: “Пачакай, гультай залаталобы! Чым так заходзіць, лепш на чай ты да мяне зайшло бы!” Ах, я ж загінуў! Назнарок ка мне, па добрай волі, само, распяўшы промень-крок, ідзе яно па полі. Стаіўшы страх, я стаў хутчэй рэціравацца задам. У садзе зірк яго вачэй. Яно ўжо крочыць садам. Праз дзверы, шчыліны, акно ўваліла сонца маса, і, ледзь адсопшыся, яно загаварыла басам: “Назад пагнала я агні раз першы ад стварэння. Мяне ты клікаў? Чай гані, гані, паэт, варэнне!” Сляза з вачэй — гарыць мой твар. такая спёкі сіла, — ды я яму — на самавар: “Ну, што ж, сядай, свяціла!..” Шчыра кажучы, вельмі хацелася давесці да ведама чытачоў увесь пераклад. Але зноў жа гэта зойме шмат месца. Таму на гэтым сёння і ставім кропку. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта паспрабуем пера-класці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит Владимир Маяковский в переводе на белорусский
|
|