Стаўка на рапс і малако
09.08.2013
—
Новости Культуры
|
СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАМУ філіялу ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» «За Радзіму» крыху больш за год. Столькі ж на пасадзе дырэктара і Тадэвуш ЗЯНОВІЧ — асоба ў раёне даволі вядомая, асабліва сярод аграрыяў: быў галоўным заатэхнікам у племсаўгасе «Азярцы», намеснікам і начальнікам упраўлення райсельгасхарча Глыбоцкага райвыканкама. Гаспадарка яму дасталася вялікая, у якой аб’яднаны два калгасы і адзін саўгас. Адлегласць ад адной мяжы да другой дасягае 40 кіламетраў. Землі ляжаць па адзін і другі бок горада, што стварае дадатковыя цяжкасці пры манеўры тэхнікай. Аднак праблему тут з гэтага не робяць і дабіваюцца нядрэнных вынікаў. Летась сабрана 6400 тон зерня пры ўраджайнасці звыш 30 цэнтнераў, што дало магчымасць поўнасцю забяспечыць камбікормам пяцітысячны жывёлагадоўчы статак і надаіць 4480 кілаграмаў малака ад каровы.
Ён называе галоўнага заатэхніка Жану Шымко, галоўнага агранома Уладзіміра Пачкоўскага, начальніка аддзела кадраў Святлану Раманчук, якія даўно і плённа працуюць у гаспадарцы. Перамогі атрыманы ўжо і сёлета: жывёлаводы новай малочна-таварнай фермы «Мосар» у сакавіку занялі першае месца ў раённым спаборніцтве па надоях малака, і земляробы сабралі самы высокі ў раёне ўраджай рапсу — звыш 22 цэнтнераў. — Рапс, — працягвае гаворку Тадэвуш Зяновіч, — самая высокарэнтабельная культура. Азімага ў нас было пасеяна 310 гектараў. Атрымалі 700 тон насення. А гэта звыш двух мільярдаў рублёў выручкі. Рапсам павінны займацца яшчэ і таму, што мы — філіял камбікормавага завода, на якім з гэтага самага насення рапсу робяць раслінны алей. Хаця, шчыра кажучы, культура надта капрызная, ад надвор’я шмат залежыць. Былі пасевы на пачатку лета прыгожыя, густыя — суцэльны дыван. Але настала «Глядзелі, як за малым дзіцём» У той жа дзень, а было гэта якраз у дваццатых чыслах ліпеня, мы пабывалі на полі каля вёскі Бацілоўшчыны, дзе вялася ўборка рапсу. Тут жа была і Іна Губская, начальнік вытворчага ўчастка «Шуневічы». — Увесь азімы рапс гаспадаркі быў пасеяны на маім участку, — паведаміла яна. — Гэта таму, што тут вырошчвалі зялёны гарошак — лепшы папярэднік рапсу. Праўда, на ўвесь палетак не хапіла. Частку давялося сеяць там, дзе была пшаніца. Скажу шчыра, што глядзелі за гэтым рапсам, як за малым дзіцём. І гербіцыды супраць пустазелля ўнеслі, і падкармілі двойчы вясной. Першы раз, адразу як снег сышоў, з выкарыстаннем агрэгата «Раса» вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі, а другі раз пазней — цвёрдымі. Нічога нельга ўпусціць. Шмат у гэтай расліны ворагаў. І самая страшная — кветкаед. Уявіце сабе, што яшчэ вечарам пасевы нармальныя, а назаўтра пад абед — ужо спустошаныя. Мошка выядае самы цэнтр кветкі — і ўраджай гіне. Нашы спецыялісты сочаць, каб не «прамаргаць» гэтую мошку, ды і механізатары таксама зорка стаяць на варце. Сёлета Станіслаў Вітко і Валянцін Касцюкевіч самі падказалі, калі пара брацца за хімабарону раслін.
Шмат значыць для ўраджайнасці і своечасовая ўборка рапсу. У філіяле «За Радзіму» якраз справіліся да зацяжных дажджоў, спарадкавалі каштоўную культуру ўсяго за чатыры дні. Намалот у камбайнераў Валянціна Гуменніка, Сяргея Сямашкі, Валянціна Касцюкевіча, Эдуарда Пятрагі, Міхаіла Кушнярэвіча асобнымі днямі даходзіў да паўсотні тон на камбайн. Перавозку насення на трактары МТЗ-3022 з сямнаццацітонным прычэпам забяспечыў Віктар Дзямідка, пераможца раённага спаборніцтва на вясенняй пасяўной зерневых. У гэтыя дні ён сее азімы рапс для новага ўраджаю! Рэкорды на новай ферме Разам з галоўным заатэхнікам гаспадаркі Жаннай Шымко едзем на новую МТФ «Мосар». У гэтых месцах яшчэ зусім нядаўна вёў культурна-асветніцкую дзейнасць вядомы ўсёй краіне і за яе межамі Ёзас Булька. Па-ранейшаму на пляцоўцы насупраць царквы Святой Ганны стаяць экскурсійныя аўтобусы, легкавушкі, хоць чалавека самога, што тварыў тут прыгажосць як у наваколлі, так і ў душах лю- дзей, ужо няма. Аднак жыве яго добрая справа. Цікавая біяграфія і ў Жанны. Прыехала яна яшчэ ў маладосці з Украіны ў Беларусь вучыцца, ды і засталася тут. Тры дзясяткі год у тутэйшай гаспадарцы. Палову з іх — галоўным заатэхнікам. Дабіваецца фенаменальных вынікаў. Ледзь не ўсё малако, да 90 працэнтаў, са звычайных фермаў у папярэднія гады здавала сортам «экстра». У дойным статку гаспадаркі 1154 каровы. Разбіты ён на 6 гуртоў. І ля кожнага Жанна пабывае хаця б раз у дзень. Летам яна часцей за ўсё карыстаецца для гэтага скутарам.
Па дарозе Жанна расказвае, што пасля далучэння гаспадаркі да ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» пад непасрэдным кіраўніцтвам дырэктара Валянціна Шчарбакова распачаты карэнная рэканструкцыя фермаў і стварэнне самых спрыяльных умоў для работы жывёлаводаў. Яна пералічвае аб’екты: Удзела, Пустакі, Папшычы, Міхальцы, Падгаі ну і, вядома, Мосар — пункт нашага падарожжа. Ферма размясцілася адразу за вёскай. Выглядае як абсалютна новы аб’ект. Гэта пацвярджае і галоўны прараб будоўлі Васіль Шарабайка: — Можа, частка сцен старых засталася — і ўсё. Тут і цэхі на 400 кароў зроблены, і даільная зала, і бытавыя пакоі для жывёлаводаў. Усяго аб’ект цягнуў на 39 мільярдаў рублёў, а мы ўклаліся ў дзесяць — усё рабілі гаспадарчым спосабам. У асобныя дні з камбікормавага завода прыязджала на будоўлю да паўсотні чалавек. Пачалі летась у маі, а ўжо ў снежні паставілі жывёлу.
— Усе ўмовы для працы: і раздзявалкі ёсць, і душавыя, і пакой для адпачынку, і нават пральная машына. А паглядзіце, колькі кветак навокал! Гэта мы з Ірынай Загарынавай, Наталляй Лаўрыновіч, Галінай Дулінец і нашай загадчыцай фермы Наталляй Лапуновай саджалі. Малады калектыў новай фермы ў сакавіку заняў першае месца ў раённым спаборніцтве. Калі вярталіся назад, на палях ішла поўным ходам уборка зерневых. Прэсы за камбайнамі скручвалі салому ў рулоны. Уладзімір САУЛІЧ, “БН” Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАМУ філіялу ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» «За Радзіму» крыху больш за год. Столькі ж на пасадзе дырэктара і Тадэвуш ЗЯНОВІЧ — асоба ў раёне...
|
|