Чаму у Карабах наведваюць блізкіх. 21.by

Чаму у Карабах наведваюць блізкіх

20.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У гэтай царкве ў гонар цуда Архістраціга Міхаіла ў Хоне сабраўся не толькі мясцовы люд, але і з усяго свайго раёна, і нават суседніх. Настаяцель гэтага храма і сабора Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім Сергій Грамыка адслужыў святочную літургію. Яму дапамагалі благачынны Міхаіл, бацюшкі Дзмітрый і Іосіф, а таксама пеўчыя з Глыбокага і аграгарадка Верхняе. Была асвечана вада.

— Мы маліліся за тое, каб Архістраціг Міхаіл захаваў наш храм, выратаваў нашы душы, узяў пад сваё святое крыло наш аграгарадок і ўсю квітнеючую Беларусь, — шчыра выказалася прыхажанка Яўгенія Пракапёнак.

Раіса Ожэль, якая прыехала на свята ажно з ААТ «Хацілы» Пастаўскага раёна, прызналася, што будаўнік тутэйшага храма Фёдар Міхалевіч і яе бацька Аляксандр — дваюрадныя браты. Вельмі ўражана, як людзі адносяцца да Бога, блізкіх, ствараюць вакол сябе такую прыгажосць.

Пасля літургіі ўдзельнікі свята былі запрошаны да стала з  мноствам кулінарных прысмакаў, што спяклі карабоўскія жанчыны. А чай быў на духмяных лекавых травах!

Сам жа віноўнік сенсацыі сціпла заўважыў, што ўсё зроблена па волі Божай. Ён тут ні пры чым. А так як храм узводзіўся ў гонар Архістраціга Міхаіла, які здзейсніў нямала цудаў, то і вырашана было праводзіць у ім прастольнае свята, прысвечанае аднаму з іх, што надарылася ва Фрэгіі паблізу горада Іераполя ў далёкія часы.

Там у аднаго жыхара была нямая дачка. І вось яму з’явіўся ў сне Архістраціг Міхаіл і сказаў, што трэба дзяўчыне выпіць вады з крыніцы і яна пачне гаварыць. Так і выйшла. У знак удзячнасці бацька пабудаваў на тым месцы храм, а сам і ўсё яго сямейства прынялі хрысціянства. У азначаным храме 60 гадоў вёў службу Архіп, які паказаў многім дарогу да Хрыста. Частцы язычнікаў гэта не спадабалася, і тады яны згаварыліся разбурыць храм і загубіць яго свяшчэнніка. Для гэтага дзве бурлівыя горныя ракі злучылі ў адну.

Страшэнны разбуральны паток панёсся на царкву. Архіп стаў горача маліцца. І тады Архістраціг Міхаіл ударыў па скале сваім жэзлам, яна раскалолася, і ўся вада знікла. Язычнікі, спужаныя, разбегліся, а месца тое пачалі называць Хона, што азначае шчыліна.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтай царкве ў гонар цуда Архістраціга Міхаіла ў Хоне сабраўся не толькі мясцовы люд, але і з усяго свайго раёна, і нават суседніх. Настаяцель гэтага храма і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика