Разгаданыя сакрэты слуцкіх паясоў . 21.by

Разгаданыя сакрэты слуцкіх паясоў

11.10.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хутка там будзе наладжаны выпуск аналагаў шэдэўраў беларускай культуры. У ткацкім цэху ўжо размешчана ўнікальнае абсталяванне, на якім і будуць вырабляць паясы. Комплекс машын усталяваны  за празрыстай перагародкай, так што наведвальнікі створанага тут жа музея змогуць на свае вочы ўбачыць гэты працэс.

А тэхналогію вытворчасці аналагаў беларускага культурніцкага сімвала распрацоўвалі навукоўцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якія даследавалі адзін з паясоў, каб адаптаваць прыёмы ткацтва для станка з камп’ютарным кіраваннем. Выявілася такая дэталь: утокам служыла танюткая шаўковая нітка, абкручаная тонкім плоскім дроцікам. І наогул, старажытны твор проста «напоўнены» загадкамі ткацтва. Пад рассакрэчаную навукоўцамі тэхналогію ў Германіі на вядомай фірме «Магеба» і зроблена эксклюзіўнае абсталяванне. Дарэчы, на ім можна будзе выпускаць і іншую прадукцыю: напрыклад, габелены, адмысловыя тканіны, шалі.

Унікальным атрымаўся і музей слуцкага пояса. У распрацоўцы яго канцэпцыі прымаў удзел кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука, дырэктар музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі. У некалькіх залах хутка можна будзе ўбачыць гісторыю стварэння шэдэўра, стаўшага нацыянальным брэндам, акунуцца ў атмасферу той эпохі, убачыць на дыяраме, у якіх умовах выкарыстоўваўся пояс, як яго насілі.

— Адраджэнне слуцкіх паясоў — імпульс да таго, каб не быў забыты карэліцкі габелен, вішнеўскі фаянс, галуны і стужкі, якія вырабляліся ў Слуцку, і многае-многае іншае з нашай багатай спадчыны. Жыццё ідзе, мода мяняецца, але традыцыі і культура павінны мець лагічны працяг і жыць у нашай паўсядзённасці, – упэўнены Барыс Лазука.

Елена КЛИМОВИЧ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка там будзе наладжаны выпуск аналагаў шэдэўраў беларускай культуры. У ткацкім цэху ўжо размешчана ўнікальнае абсталяванне, на якім і будуць вырабляць паясы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика