Дыплом і грашовая прэмія
31.05.2014
—
Новости Культуры
|
РЭДКІ тыдзень абыходзіцца без таго, каб малочна-таварную ферму «Заазер’е» Лепельскага малочна-кансервавага камбіната не наведалі жывёлаводы свайго і іншых рэгіёнаў. І не толькі таму, што кароў тут дояць робаты. У першую чаргу кідаюцца ў вочы амаль ці не ідэальныя парадак і чысціня. На тэрыторыі акуратныя газоны з кветкамі, па перыметры высаджаны маладыя ліпы і клёны. Такі ж парадак і ў іншых падсобных памяшканнях фермы, і ў вытворчых цэхах: чыстыя каровы, на праходах незаўважна раскіданых кармоў. — Як удаецца падтрымліваць такі парадак? — цікавяцца госці ў загадчыцы фермы Святланы ЛЕЙКО.
Не пакрыўджаны і іншыя работнікі. Улічваючы, што ферма новая, ідзе, па сутнасці, абкатка абсталявання ў вытворчым рэжыме, вялікая нагрузка кладзецца на слесараў. Яны, а гэта Анатоль Сіротка і Аляксандр Крывец, — не падводзяць: абслугоўваюць нават і самі робаты. А калі што складанае, Святлана Лейко выклікае наладчыкаў фірмы. Дарэчы, яна сама хоць і на акладзе, але кожны месяц атрымлівае прэмію за якасць прадукцыі. А гэта амаль палова зарплаты. Даенне кароў вядзецца кругласутачна, а таму кожная змена здае наступнай свой участак па ўсіх строгіх правілах. Тут калі схітрыш, то абманеш самога сябе. Але такога не бывае. Калектыў падабраўся дружны, прафесійны. Таму і не дзіўна, што пры падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Парадак на зямлі», аб’яўленага рэдакцыяй «Сельской газеты» і БРК прафсаюза работнікаў АПК, у намінацыі «Лепшая ферма» выйшаў у пераможцы, менавіта, калектыў МТФ «Заазер’е». Яму ў сераду ўручаны Дыплом і грашовая прэмія . Выступаючы на цырымоніі ўзнагароджання, старшыня БРК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Навумчык падзякаваў калектыў за работу, а дырэктара ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат» Аляксандра Міхайлоўскага і кіраўніка сельгасвытворчага філіяла Аляксандра Быкава за ўмовы працы жывёлаводаў. — Ваш калектыў даказаў, што належны парадак можна зрабіць. Трэба толькі захацець. Ваша работа — прыклад для іншых, — сказаў намеснік галоўнага рэдактара «Сельской газеты» Мікалай Шчэрбачэня. На прэмію калектыў фермы купіў мэблю для міні-кафэ, якое неўзабаве будзе адчынена ў свабодным памяшканні. Трэба зазначыць, што ў СВФ «Заазер’е» ёсць яшчэ адна МТФ з робатамі на тысячу кароў і некалькі іншых звычайных фермаў. Філіял прадае 40 працэнтаў малака ад раённага аб’ёму. Старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў паведаміў, што ў мінулым годзе ўдалося ўвесці ў строй гаспадарках раёна 3 новыя МТФ на 400 галоў кожная. Гэта, а таксама якасныя кармы, дазволілі павялічыць за 4 месяцы сёлятняга года валавую прадукцыю малака на 7,5 працэнта, а продажу — на 14. У гэтыя майскія дні названыя лічбы яшчэ больш выраслі. Вал складае 114 працэнтаў, продаж — 120 працэнтаў. Ад каровы ў суткі дояць 15,2 кілаграмы, што больш на 1,6 кілаграма да адпаведнага леташняга перыяду. ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат» вырабляе сухое малако, 90 працэнтаў якога ідзе на экспарт у 21 краіну свету. Атрыманая выручка дазваляе развіваць і мадэрнізаваць уласную вытворчасць, аказваць дапамогу гаспадаркам раёна. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РЭДКІ тыдзень абыходзіцца без таго, каб малочна-таварную ферму «Заазер’е» Лепельскага малочна-кансервавага камбіната не наведалі жывёлаводы свайго і іншых... |
|