Бібліяноч
03.06.2014
—
Новости Культуры
|
У Полацкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме імя Францыска Скарыны будзе ўпершыню рэалізаваны ўнікальны праект пад назвай «Бібліяноч». Цікава і змястоўна правесці зорную летнюю ноч побач з літаратурнымі героямі, музыкай і мастацтвам змогуць усе жадаючыя. Заўзятых чытачоў чакае бібліятэчнае кафэ «Полацкі дворык», дзе адбудзецца знаёмства з творчасцю маладых музыкантаў. Акрамя таго, тут можна будзе палюбавацца карцінамі, прыняць удзел у віртуальнай экскурсіі па вуліцах старадаўняга Полацка. Позна вечарам пачнецца сустрэча з беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай. Арганізатары спадзяюцца, што такія начныя культурныя акцыі, накіраваныя на прапаганду духоўных каштоўнасцей, стануць папулярнымі сярод гараджан. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку ў першы раз будзе рэалізаваны ўнікальны праект |
|