"Арт-каляндар-2015". Адроджаная спадчына Алены Кіш, пра якую да канца 70-х мы нічога не ведалі
01.04.2015 10:42
—
Новости Культуры
|
1 красавіка нарадзіўся беларускі мастак Уладзімір Басалыга.
“Калі табе спаўняецца 75 год, то выпадае не толькі прыняць віншаванні і падняць келіх добрага віна, а, у першую чаргу, выказаць словы ўдзячнасці тым людзям, што былі для цябе маяком на тваёй жыццёвай сцяжыне. У першую чаргу – маме… Таксама людзям, якія дапамаглі мне перажыць смерць бацькі пад Кёнігсбергам у 1974 годзе. І, вядома, Уладзіміру Садзіну – майму настаўніку, які дапамог зрабіць першы крок да прыгажосці”, - распавядае мастак. Жыццё Уладзіміра Басалыгі можна сапраўды назваць яркім, цікавым і плённым у творчых адносінах. Яму пашчасціла пазнаёміцца і ілюстраваць творы такіх пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Ніл Гілевіч, Пятрусь Броўка і Ларыса Геніюш. За плячыма мастака ляжаць гады працы, і як вынік - тры серыі работ каляровай літаграфіі: "Помнікі дойлідства Беларусі", "Мова наша родная" і "Радзіма мая дарагая". Але ёсць ва Ўладзіміра Басалыгі заслуга, не звязаная з яго творчасцю, але якой ён вельмі ганарыцца. Дзякуючы яму была адроджана творчая спадчына Алены Кіш - аўтара маляваных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі. Мастак звярнуў на іх увагу, калі быў у вёсцы: яркія, незвычайныя, яны віселі на сценах вясковых дамоў ці ўвогуле пылілся паддашках альбо выратоўвалі ад мух. Яму захацелася зрабіць гэтую мастачку вядомай і паказаць яе працы свету. Тады ён забраў дываны з сабой, адрэстаўраваў, і ўжо ў 1978 годзе яны былі прадстаўлены на Рэспубліканскай выстаўцы народных маляваных дываноў, пасля чаго да Алены Кіш пачала прыходзіць слава. Лішнім доказам таму, што ў Басалыгі атрымалася вярнуць нам мастацку, служыць той факт, што дываны Алены Кіш трапілі ў склад Фото: Александр Корсаков, TUT.BY Фото: Александр Корсаков, TUT.BY Фото: предоставлено Белгазпромбанком Чытайце таксама:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Басалыга звярнуў на дываны ўвагу, калі быў у вёсцы: яркія, незвычайныя, яны віселі на сценах вясковых дамоў ці ўвогуле пылілся паддашках альбо...
|
|