На роднай вуліцы Марка Шагала з'явіліся ягоныя ўспаміны і вершы. 21.by

На роднай вуліцы Марка Шагала з'явіліся ягоныя ўспаміны і вершы

08.07.2017 06:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да 130-х угодкаў мэтра, якія адзначаюцца гэтымі днямі ў Віцебску, платы ўздоўж Пакроўскай вуліцы вырашылі аздобіць незвычайным чынам — напісаць на іх цытаты з літаратурных твораў славутага мастака.


Фота: svaboda.org

Тут, на маленькай віцебскай вуліцы, прайшло дзяцінства Марка Шагала. Але не ўсе ведаюць, што Марк Шагал займаўся і літаратурнай творчасцю. У кнізе ўспамінаў «Маё жыццё» ён згадваў: «Удзень і ўночы я складаў вершы. Іх хвалілі. І я думаў: «Пайду ў паэты…».


Цытаты з кнігі «Маё жыццё». Фота: svaboda.org

Розныя цытаты з гэтай кнігі і знайшлі візуальнае ўвасабленне на вуліцы, дзе сёння месціцца дом-музей Шагала. «Цытавалі» мэтра юныя віцебскія мастакі: распісваць платы даверылі студэнтам і вучням мастацкіх школ.

Яны ж зрабілі крэйдай і малюнкі ў «шагалаўскім» стылі - з фантастычнымі жывёламі і краявідамі Віцебска.


Фота: svaboda.org

Што да вершаў, то іх Марк Шагал пісаў на рускай мове і на ідыш. Самыя раннія паэтычныя спробы не захаваліся, і з таго, што было напісана па-руску, да нашага часу дайшло няшмат. А вось на ідыш паэтычныя кнігі выдаваліся. На рускую мову з ідыша вершы Шагала перакладалі Леў Бярынскі, Андрэй Вазнясенскі і віцебскі паэт Давід Сімановіч. На беларускай Шагал прагучаў у перакладах Рыгора Барадуліна. Праўда, па-беларуску Марка Шагала на Пакроўскай вуліцы не прачытаеш — толькі па-руску.


Удзельнікі тэатралізаванага шэсця. Фота: svaboda.org

7 ліпеня, у дзень народзінаў Шагала, адбылася не толькі прэзентацыя роспісаў. Па Пакроўскай вуліцы прайшло тэатралізаванае шэсце, а на падворку дома-музея Марка Шагала было арганізавана і традыцыйнае штогадовае свята «У гасцях у Марка і Бэлы». У гэты дом бацькі будучага мастака пераехалі ў 1900 годзе, і маляваць юнак пачаў менавіта тут — седзячы каля вакна ў сваім пакоі альбо на печы на кухні.


Тэатралізаваная пастаноўка каля дома-музея. Фота: svaboda.org

У 1999 годзе ў двары дома-музея адкрылі ці не самы рамантычны помнік Марку Шагалу. Віцебскі скульптар Валеры Магучы паказаў яго юнаком са скрыпкай у выглядзе палітры, на якой вобразы Віцебска плаўна пераходзяць у вобразы Парыжа — горада, дзе Марк Шагал правёў наступныя гады. З гэтым помнікам звязаная яшчэ адна мясцовая традыцыя: у яго дзень народзінаў скульптурнаму Шагалу заўжды надзяюць на галаву валошкавы вянок — як знак прыналежнасці да беларускай зямлі.


Фота: svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 130-х угодкаў мэтра, якія адзначаюцца гэтымі днямі ў Віцебску, платы ўздоўж Пакроўскай вуліцы вырашылі аздобіць незвычайным чынам - напісаць на іх цытаты з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика