Каму адпачынак, а каму — падрыхтоўка да службы. 21.by

Каму адпачынак, а каму — падрыхтоўка да службы

20.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Іх заўважыш адразу – камуфляжная форма, падобная да сапраўднай вайсковай, кідаецца ў вочы. Да таго ж перамяшчэнне – выключна страявым крокам. Часта ў іх выкананні гучаць рыфмаваныя радкі патрыятычнай тэматыкі, ды так гучна, што здалёк чуваць: на вуліцах Валожына – выхаванцы аздараўленчага лагера “Патрыёт”.

Дзевяць дзён у тэматычным летніку – гэта не толькі цудоўны адпачынак, карыснае баўленне часу, але і шыкоўная магчымасць пазнаёміцца з жыццядзейнасцю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па словах начальніка лагера Сяргея Уладзіміравіча Очтава, удзел у мерапрыемствах, што ўваходзяць у праграму, дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам у непасрэднай блізкасці ад людзей у пагонах займець уласную думку наконт іх прафесіі. У выніку ва ўяўленні падлеткаў фарміруецца станоўчы вобраз сучаснага вайскоўца, узнікае матывацыя да будучай тэрміновай службы ці паступлення ў спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Ужо не першы год большую частку сутак выхаванцы лагера праводзяць на тэрыторыі часці 30695. Хлопчыкам нават прадастаўлена магчымасць пражывання ў сапраўднай казарме, дзяўчынкам жа даводзіцца на начлег адпраўляцца ў гімназію № 1 г. Валожына. Дарэчы, у навучальнай установе наладжана і харчаванне (пяціразовае!). Педагогі і ваеннаслужачыя, якія задзейнічаны ў арганізацыі работы, стараюцца правесці шэраг мерапрыемстваў патрыятычнага, пазнавальнага і фізкультурна-аздараўленчага кірункаў. Па традыцыі з падлеткамі працуюць і прадстаўнікі іншых сілавых структур. У гэтым сезоне ўжо адбылося сумеснае міні-вучэнне з супрацоўнікамі РА МНС, падчас якога падлеткаў вучылі правілам супрацьпажарных паводзін, паказалі парадак дзеянняў у выпадках, калі адбылося ўзгаранне, пазнаёмілі з работай каманды выратавальнікаў у час пажару. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем знаёміліся з тэхнікай і спецыяльнымі сродкамі, прымяралі форму. Адбылася экскурсія і на выратавальны пост ТВВОД. Старшыня раённай структуры Таварыства выратавання на водах Іван Сухадолец правёў заняткі па бяспечных паводзінах на вадаёмах, расказаў пра методыкі выратавання тапельцаў і аказання ім дапамогі. У хуткім часе запланавана наведванне РАУС.

Заняткі на пляцы, зборка-разборка аўтамата Калашнікава, засваенне навыкаў апранання касцюма хімабароны, аказанне першай медыцынскай дапамогі… Каму з хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў гэта не будзе цікава? Ілона Цішэвіч з Дорскай СШ, Мікіта Абрамовіч з Багданаўскай СШ, Мікіта Болвах з Гародзькаўскай СШ, Кірыл Лебедзеў з СШ № 1 г. Валожына і многія іншыя ў лагеры не “навабранцы”, актыўны адпачынак ім падабаецца.

Літаральна ў першыя дні работы “Патрыёта” яго ўдзельнікі паспелі пабываць на аграсядзібе “Свет пчол”. Падчас экскурсіі ў Пакой баявой славы брыгады адбылося знаёмства з гісторыяй злучэння. Наперадзе – экскурсія на Лінію Сталіна, наведванне басейна, спартыўныя спаборніцтвы, прагляды кінафільмаў у кінатэатры “Юнацтва”.

У бягучым годзе арганізатары задумалі арыгінальны момант, які падтрымалі выхаванцы. У апошнія дні змены яны разам складуць ліст да паслядоўнікаў, у якім падзеляцца ўласнымі думкамі наконт любові да Радзімы, гераізму, якасцей грамадзяніна-патрыёта. Дзе будзе захоўвацца капсула з пасланнем, пакуль не вырашылі, аднак датай яе ўскрыцця папярэдне прызначылі 100-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.







Валянціна КРАЎНЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх заўважыш адразу – камуфляжная форма, падобная да сапраўднай вайсковай, кідаецца ў вочы. Да таго ж перамяшчэнне – выключна страявым крокам. Часта ў іх выкананні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика