Сталовая Талачынскага элеватара карыстаецца попытам у наведвальнікаў. 21.by

Сталовая Талачынскага элеватара карыстаецца попытам у наведвальнікаў

26.02.2020 18:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нягледзячы на розныя акалічнасці часу на Талачынскім элеватары сталовая прадпрыемства ні на адзін дзень не зачыніла свае дзверы і прадаўжае карыстацца попытам у наведвальнікаў.

Гэтым у сваім шчаслівым лёсе яна абавязана дальнабачнасці і ўзважанай прагматычнасці кіраўніка прадпрыемства Аляксандра Анатольевіча Пашурына. Калі на рубяжы нулявых гадоў усюды назіраўся развал, тут усімі сродкамі захоўвалі створанае ў ранейшы час, у тым ліку і сваю рабочую сталовую, якая працавала з моманту стварэння прадпрыемства, з 1974 года.

Гасцінна яна сустракае сваіх наведвальнікаў і сёння. Светлымі, яркімі фарбамі сценаў, утульнымі столікамі ў абедзеннай зале, разлічанай на 40 пасадачных месцаў адначасова, ветлівасцю, высокай культурай абслугоўвання загадчыцы сталовай Алены Няміры і повара Вольгі Богуш.

Алена Дзмітрыеўна прыйшла рабіць на элеватар спачатку ў макаронны цэх, займалася і разлівам алею, і вось ужо 21 год у адным з самых гарачых — у прамом і пераносным сэнсе — цэхаў прадпрыемства, у сталовай. Да гэтага пасля заканчэння Баранавіцкага  вучылішча харчовай прамысловасці па спецыяльнасці «повар» працавала 18 год у сістэме грамадскага харчавання Талачынскага райспажыўтаварыства. А памочніцай у яе здольная, кемлівая ў поварскім майстэрстве, нягледзячы, што робіць нядаўна, Вольга Алегаўна Богуш. Яна прыйшла на змену рабіўшай у сталовай амаль 20 год Кацярыне Мікалаеўне Пушко. Гэта тая стабільнасць у рабоце кадраў, якая не можа не прыносіць поспеху. Яны ведаюць сваю справу і з любоўю, самаадданасцю да яе адносяцца.

У распарадку працы з сезоннасцю нічога не змяняецца. Рабочы дзень зімой, як і летам, у перыяд нарыхтовак, уборкі хлеба, пачынаецца а палове шостага. У 12 гадзін усё прыгатаванае — розныя віды салатаў, першых і другіх страваў — чакае наведвальнікаў. За дзве гадзіны абедзеннага перапынку (у арганізацыях і на прадпрыемтсве ён у розныя часы) трэба паспець абслужыць больш за сто чалавек. Большую іх частку складаюць свае работнікі. Не адмаўляюць у водпуску абедаў работнікам блізляжачых прадпрыемстваў —лясгаса, ДБУ-63, а таксама заглядваючым з цэнтра горада, камандзіровачным, работнікам чыгункі. Улетку аб’ёмы прыгатавання абедаў узрастаюць у разы. Свае заказы на прыгатаванне абедаў, падвячоркаў размяшчаюць у сталовай элеватара асобныя сельгаспрадпрыемствы раёна.

Кошт абеда ў комплексе ўсіх страваў, уключаючы салату, першае і другое, дэсерт, не перавышае 3 рублёў. Абеды танныя, тым не менш якасныя, усё натуральнае. Пакаштаваўшы такі аб’ём ежы, як заўважаюць людзі, адчуваеш сытасць надоўга. Гаварылі нязмушана, пераканальна, з падзякай поварам і кіраўніцтву прадпрыемства.

Не апошняе для чалавека не толькі тое, за што ён плаціць, а і колькі. Звяртаюць на сябе ўвагу прастаўленыя ў меню лічбы насупраць страў. Першае каштуе 11 капеек. Крыху больш — расольнік, 43 капейкі. Катлета — 96 капеек, рыба — 1,27 рубля…

І пры гэтым сталовая не церпіць страту, працуе з выручкай, прыбыткам. А самі повары — з настроем. Менавіта гэты «інгрэдыент» прыносіць вынік у працы, а наведванне сталовай кліентамі прыносіць ім задавальненне, што ў працы і жыцці вельмі важнае, неабходнае.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на розныя акалічнасці часу на Талачынскім элеватары сталовая прадпрыемства ні на адзін дзень не зачыніла свае дзверы і прадаўжае карыстацца попытам у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика