Паміж беднымi i багатымi. 21.by

Паміж беднымi i багатымi

28.09.2009 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ нядаўна мы жылi ў краiне, палiтычнай асновай якой быў саюз рабочага класа i сялянства, а пра сярэднi клас тады нiхто не чуў. Але ж за межамi былога Саюза ён iснаваў.

 

Ва ўсiх эканамiчна развiтых краiнах Еўропы, Паўночнай Амерыкi ды Японii прыкладна 50—80 % насельнiцтва можна аднесцi да сярэдняга класа.

У катэгорыю "сераднякоў" там трапляюць настаўнiкi, урачы, iнжынерна-тэхнiчныя работнiкi, высокаквалiфiкаваныя рабочыя — усе, хто мае высокi заробак (2,5 тыс. долараў i болей), жыве ў асабiстым доме, у сям'i некалькi аўтамашын, той, хто можа адпачыць за межамi сваёй краiны, паабедаць у рэстаране...

Сярэднi клас — гэта частка насельнiцтва, якая ўпiсалася ў сацыяльна-эканамiчную сiстэму, адаптавалася да iснай рэчаiснасцi i адчувае сябе даволi камфортна.

Але сярэднi клас у заходнiх краiнах адрознiваецца ад сярэдняга класа на постсавецкай прасторы. Тут карцiна даволi размытая.

Напрыклад, у Расii да сярэдняга класа сябе адносяць тыя, хто зарабляе ад 1 тыс. долараў, мае 21 м 2 жыллёвай плошчы на чалавека, аўтамашыну, дачу... Але часта сярод тых сераднякоў — будаўнiкi, вадзiцелi ды служачыя, а ўрачоў, настаўнiкаў сярод iх мала. Ды трэба адзначыць, што расiйскi сярэднi клас сканцэнтраваны, у асноўным, у мегаполiсах.

I яшчэ.

Сярэднi клас вызначаецца не толькi даходам сям'i, але i яе ладам жыцця. У людзей фармiруюцца свае погляды, запатрабаваннi...

У "серадняка" адбылося пераасэнсаванне каштоўнасцяў. Ён цэнiць час i лiчыць, што, найперш, дзякуючы працы можа дасягнуць поспеху. Не на апошнiм месцы стаiць i адукацыя.

Што датычыцца Беларусi, то нягледзячы на тое, што больш за палову нашых людзей адносiць сябе да насельнiцтва з сярэднiм дастаткам, наш сярэднi клас, як i ў iншых краiнах Усходняй Еўропы, знаходзiцца ў стадыi фармiравання.

А што з'яўляецца зыходным пунктам для вызначэння "серадняка"? Калi прытрымлiвацца заходнiх параметраў, то нам яшчэ крочыць ды крочыць.

Але гледзячы на шыкоўныя катэджы не толькi наў- кол гарадоў, мiжволi ловiш сябе на думцы, што ўзвялi iх не бедныя гаспадары. Пры тых дамах стаяць аўтамашыны, i часта не па адной. Можа, гэта i ёсць сярэднi клас?

Няхай насельнiкi тых катэджаў аддаюць перавагу матэрыяльным каштоўнасцям, але тым не меней яны ўжо стараюцца сваiм дзецям даць вышэйшую адукацыю. I гэта вялiкi крок наперад. А раней здаралася пачуць i такое. На бацькоўскiм сходзе класны кiраўнiк гаварыла, што i дзяўчаткам трэба добра вучыцца, а ў адказ чула: "Галоўнае не вучоба, а каб замуж удала выйшла!"

У кожнага народа свае традыцыi, менталiтэт, стандарты. I калi беларускi "серадняк" не спяшаецца ў рэстаран абедаць, то гэта не значыць, што ён не мог бы сабе той абед дазволiць. Проста ў нас няма такой традыцыi, ды можа i шкада на рэстаран трацiць грошы?

Калi прытрымлiвацца статыстычных напрацовак i апытанняў, то атрымлiваецца прыкладна наступная карцiна.

Беларус, якога можна аднесцi да сярэдняга класа, — гэта той, чыя сям'я мае заробак за мiльён на чалавека (улiчваючы дзяцей), у каго ёсць дом цi добрая кватэра, дача i аўтамашына (не старэйшая за 10 гадоў). Праўда, ужо пэўны працэнт "сераднякоў" ездзiць на "маладзейшых" iншамарках цi новых. А вось адпачываюць за мяжой далёка не ўсе. Часта аддаецца перавага сваёй дачы цi чалавек спасылаецца на недахоп часу. Хоць хапае i тых, хто адпраўляецца ў замежныя экскурсii на аўтобусе ў Iспанiю, Iталiю, Грэцыю... I яшчэ ёсць 5—10 тыс. долараў на "чорны дзень".

А што датычыцца падзелу па прафесii, то пад "сераднякi" найперш падпадаюць iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, пэўная катэгорыя служачых, урачы, якiя маюць прыватную практыку, банкаўскiя кiраўнiкi, шахцёры, дырэктарскi корпус...

З нашым чалавекам бывае даволi цяжка разабрацца, у якi сацыяльны слой яго залiчыць. Нехта мае дзве-тры кватэры (а сёння такiх не адзiнкi), а ўсё скардзiцца на жыццё. А здараецца i наадварот: "Мае браты багатыя, ды i я не бедная", — разважае пенсiянерка з пенсiяй у 300 тысяч.

* * *

Стабiльнасць грамадства ў значнай меры залежыць ад сярэдняга класа, якi ўраўнаважвае яго. Процiстаянне, як правiла, узнiкае ў краiнах, дзе вялiкi кантраст памiж беднымi i багатымi, дзе сярэднi клас нязначны. Там прыжываюцца розныя рэвалюцыйныя iдэi, там падрыхтавана глеба для сацыяльных канфлiктаў.

Але станаўленне сярэдняга класа — працэс працяглы, i патрэбен час для яго фармiравання. А фармiруецца ён з iнiцыятыўнай i адукаванай часткi насельнiцтва. I напэўна ж, у сталым сярэднiм класе зацiкаўлена кожная дзяржава.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ нядаўна мы жылi ў краiне, палiтычнай асновай якой быў саюз рабочага класа i сялянства, а пра сярэднi клас тады нiхто не чуў. Але ж за межамi былога Саюза ён iснаваў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика