Сідорскі прывязе з інвестыцыйнага форуму $2,7 мільярда?. 21.by

Сідорскі прывязе з інвестыцыйнага форуму $2,7 мільярда?

18.11.2010 13:39 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 20 інвестыцыйных дамоў на суму $2,7 мільярда было падпісана на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, падводзячы вынікі форума.

«Учора падпісана 20 дамоў, яны датычацца як развіцця эканомікі Беларусі з удзелам нямецкага капіталу, так і з удзелам капіталу іншых краін ЕС», — сказаў прэм’ер-міністр.

У якасці прыкладу буйных праектаў Сяргей Сідорскі назваў будаўніцтва новага лістапракатнагу заводу ў Жлобіне сумесна з італьянскай кампаніяй. Ужо ў найбліжэйшыя месяцы будзе падрыхтаваны бізнэс-план гэтага праекта. Меркаваны аб’ём інвеставання — 0,6–1 мільярда еўра.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць пра стварэнне яшчэ адной вытворчасці шкла ў Гомелі.

Таксама было падпісана дамова пра будаўніцтва прадпрыемства ў Смаргоні з аб’ёмам інвестыцый 200 мільёнаў еўра. Плануецца, што ўся вырабленая на ім прадукцыя будзе экспартавацца.

Падпісанне інвестыцыйных дамоваў не гарантуе выканання праектаў. Гэта своеасаблівая дэкларацыя аб намерах.
Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але падпісанне інвестыцыйных дамоваў не гарантуе выканання праектаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика