Рубіні: Услед за Ірландыяй дапамога спатрэбіцца Партугаліі. 21.by

Рубіні: Услед за Ірландыяй дапамога спатрэбіцца Партугаліі

30.11.2010 11:53 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу пасля выратавання Ірландыі фінансавая дапамога ад Еўрасаюза спатрэбіцца і Партугаліі.

З такім прагнозам выступіў вядомы амерыканскі эканаміст Нурыэль Рубіні, які прадказаў пачатак сусветнага фінансавага крызісу,

паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на партугальскую прэсу.

Па словах Н. Рубіні (якога за яго надзвычай змрочныя прагнозы таксама называюць Dr. Doom), Ірландыя і Грэцыя спачатку таксама адмаўляліся, але потым былі вымушаныя звярнуцца па фінансавую дапамогу ад ЕС і МВФ.

«Верагоднасць звароту Партугаліі па фінансавую дапамогу працягвае расці, — мяркуе ён. — Падабаецца вам гэта ці не, але праблемы Партугаліі ўжо дасягнулі крытычнай адзнакі. Магчыма, найлепшы варыянт — папрасіць аб выратаванні загадзя».

Гаворачы аб суседняй Іспаніі, Н. Рубіні падкрэсліў, што ў Еўропы недастаткова сродкаў для выратавання такой вялікай эканомікі, як іспанская. Паводле яго словаў, Мадрыду варта зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб пазбегнуць паўтору грэцкага (і ўжо ірландскага) сцэнару.

«Іспанія занадта вялікая, каб збанкрутаваць, і ў той жа час занадта вялікая, каб яе ратаваць», — дадаў эканаміст.

Здагадкі пра тое, што Партугалія і Іспанія звернуцца па эканамічную падтрымку да краін блоку, пачалі выказвацца пасля таго, як на такі крок пайшлі ўлады Ірландыі. На мінулым тыдні ў шэрагу СМІ з’явілася інфармацыя, што краіны ЕС і ЕЦБ угаворваюць Партугалію звярнуцца па фінансавую дапамогу. Адзначалася, што з дапамогай Лісабона еўрапейскія фінансісты хочуць пазбегнуць просьбы аб дапамозе ад краіны са значна больш буйной эканомікай. «Калі Лісабон выкарыстае сродкі з фонду дапамогі, гэта спрыяльна адаб’ецца на суседняй Іспаніі, бо яе эканоміка вельмі моцна прывязаная да Партугаліі», — адзначае крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

У мінулыя выходныя міністры фінансаў Еўрасаюза ўхвалілі праграму дапамогі Ірландыі ў памеры 85 млрд еўра з працэнтнай стаўкай каля 5,8% гадавых. З гэтых сродкаў 50 млрд еўра будуць накіраваныя для фінансавання бюджэту краіны, 35 млрд вылучаюцца на рэкапіталізацыю банкаўскай сістэмы, з якіх 10 млрд паступяць у банкі неадкладна, а астатнія 25 млрд мяркуецца захаваць у якасці рэзерву.

Ірландыя стала ўжо другой краінай Еўрасаюза, якая вымушаная была звярнуцца да Еўрасаюза і МВФ. У канцы траўня кіраўніцтва гэтых структур прыняло рашэнне вылучыць 110 млрд еўра грэцкім уладам, каб не дапусціць дэфолту ў гэтай краіне.

Падзяліцца навіной: 
afn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу пасля выратавання Ірландыі фінансавая дапамога ад Еўрасаюза спатрэбіцца і Партугаліі. З такім прагнозам выступіў вядомы амерыканскі эканаміст...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика