Прадаваць жывыя елкі і хвоі пачнуць ад 20 снежня, але ўжо цяпер можна падлічыць, колькі грошай спатрэбіцца на навагоднюю прыгажуню.
Дрэва вышынёй да метра можна будзе набыць за 18-36 тысяч рублёў у лясніцтвах. На елачных кірмашах у горадзе кошт будзе вышэйшы – 20-45 тысяч рублёў.
Елка ці хвоя вышынёй ад аднаго да двух метраў абыдзецца ў 24-48 тысяч рублёў у лясніцтве, 25-60 тысяч рублёў – на кірмашах. Каб набыць дрэва вышынёй ад двух да трох метраў, спатрэбіцца 30-67 тысяч рублёў у лясніцтве і 30-78 – на кірмашах.
Усяго лясгасы Міншчыны плануюць прадаць да свята больш за 50 тысяч елак. Паводле БелТА.