Наваселле «Гомеля». 21.by

Наваселле «Гомеля»

05.04.2013 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Універмаг прырос гандлёвай плошчай

Прыемны падарунак жыхарам і гасцям абласнога цэнтра зрабіў калектыў універмага «Гомель». Пасля капітальнай рэканструкцыі тут адчыніўся другі паверх плошчай звыш двух тысяч квадратных метраў. Гандлёвыя работнікі пастараліся, каб свята запомнілася пакупнікам: дзяўчаты-карабейніцы ў нацыянальных уборах раздавалі сувеніры, перад пакупнікамі ўнівермага выступілі самадзейныя артысты, тут адбыўся паказ новых мадэляў вопраткі і абутку айчынных вытворцаў.

— Мадэрнізацыю вялі за інвестыцыйныя сродкі, для прыцягнення якіх быў заключаны трохбаковы дагавор паміж аблвыканкамам, універмагам і сталічнай кампаніяй «МегаБудПраект», — канстатуе дырэктар гандлёвага прадпрыемства Ірына Рудзянкова. — За пяць мінулых гадоў інвестарам укла-дзена ў гэту справу каля 25 мільярдаў рублёў. Сродкі планамерна асвойваліся на рэканструкцыі фасада будынка, рамонце эскалатара, прыданні сучаснага выгляду другому і трэцяму паверхам установы...

Наваселле на абноўленым паверсе, апрача ўласна работнікаў «Гомеля», што цяпер працуюць у вялікай секцыі, у якой рэалізуецца да 80 працэнтаў айчынных тавараў — вопраткі, абутку, скураной галантарэі, адзначалі ў гэты дзень і прадстаўнікі малога бізнесу. Яны, арэндуючы 22 ралеты, насупраць, прапануюць наведвальнікам прадукцыю імпартнай вытворчасці — швейныя, ювелірныя вырабы, касметыку, абутак, металічныя дзверы...

— Адбіралі прэтэндэнтаў з ліку прадпрымальнікаў практычна на конкурснай аснове — з улікам рэпутацыі і відаў рэалізуемых тавараў, з тым каб найбольш поўна задавальняць пакупніцкі попыт, асабліва наведвальнікаў сярэдняга дастатку, — зазначае Ірына Рудзянкова. — Але нам ёсць чым прыемна здзівіць і іншых. Напрыклад, ва ўнівермагу з гэтага часу пачала працаваць кропка гандлёвай плошчай да 80 квадратных метраў вядомага маскоўскага дызайнера моднага адзення Кіры Пласцінінай.

Тым часам масавага спажыўца цалкам задавальняюць і якасныя тавары беларускіх прадпрыемстваў, аб чым сведчыла прыкметнае ажыўленне, што запанавала пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ў секцыі беларускай прадукцыі. «Падагравалі» такі інтарэс і самі гандляры, прапаноўваючы першым пакупнікам разнастайныя бонусы, прызы і скідкі.

Нягледзячы на прасторнасць памяшкання і сучасную сістэму кандыцыяніравання, гандлёвым работнікам «Гомеля» ў гэты дзень было, вобразна кажучы, горача.

— Ад такой адначасовай колькасці пакупнікоў мы за апошнія гады крыху адвыклі, — прызнаецца намеснік загадчыцы секцыі, прадавец з 27-гадовым стажам Алена Рудава. — Але, нягледзячы на стомленасць, настрой у мяне і маіх калег добры.

Ва ўпраўленні гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама карэспандэнту «Р» паведамілі, што за мінулы год у горадзе з’явілася 126 новых і мадэрнізаваных аб’ектаў гандлю. У асноўны ж капітал гандлёвых устаноў і аргані-зацый за гэты час прыцягнута каля 170 мільярдаў рублёў інвестыцый.

На здымку: паказ лепшых мадэляў адзення выклікаў інтарэс пакупнікоў.

Фота: Мікалай ЖДАНОВІЧ

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Універмаг «Гомель» пасля рэканструкцыі адчыніў другі паверх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика